10 чэрвеня надвор'е ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, днём пры навальніцах у асобных раёнах град і моцныя залевы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман.
Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, днём у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +16..+21°С, максімальная днём +26..+32°С, месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях яна складзе +23..+25°С.
У наступныя два дні гарачыня захаваецца.
Каментары