Грамадства

89-гадовую жанчыну пакаралі за ўдзел у пратэстах — вось яе гісторыя

12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска разгледзелі адміністрацыйную справу ў дачыненні да Валерыі Смірновай. Жанчыне 89 гадоў, месяц таму яе затрымалі на плошчы Незалежнасці. Сёння суд прызнаў яе вінаватай па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП і прызначыў штраф — 30 базавых велічыняў, або 870 рублёў, піша Tut.by.

14 снежня 2020 года на плошчы Незалежнасці затрымалі каля 80 чалавек, якія планавалі сабрацца на Марш мудрасці. Сярод іх была і 89-гадовая Валерыя Смірнова разам з дачкой Людмілай, якой 67 гадоў. У той дзень яны ўпершыню пабывалі ў РУУС, дзе правялі больш за шэсць гадзін. Пасля вызвалення яны распавядалі:

— Мы ішлі па плошчы Незалежнасці, нікога не чапалі, і тут, адкуль ні вазьміся, чорная маса ў велізарнай колькасці. Вырвацца было немагчыма. Мы ў адзін бок — яны туды, мы ў іншы бок — яны там. Спачатку сказалі, прайдзіце ў аўтобус, мы праверым вашы звесткі і адпусцім, але нас падманулі. У аўтобус нас літаральна занеслі.

Сёння, 12 студзеня, справу Валерыі Смірновай разгледзелі ў судзе Ленінскага раёна. У маі жанчыне споўніцца 90 гадоў. Упершыню ў жыцці яе прызналі правапарушальніцай, распавядае яе праўнучка Дар'я, якая прысутнічала на працэсе.

Па словах Дар'і, прабабулю абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і ў тым, што тая выкрыквала «Жыве Беларусь!». Ананімны сведка — супрацоўнік міліцыі, які выступіў у судзе па відэасувязі, — пацвердзіў гэта. Суд вырашыў, што Валерыя Смірнова вінаватая і прызначыў ёй у якасці пакарання штраф у 870 рублёў.

Рашэнню суда, кажа Дар'я, прабабуля не здзівілася, хоць і знервавалася.

— У нейкі момант нават паказаліся слёзы, але гэта была хвілінная слабасць. Пасля мы паехалі ў кавярню, выпілі каву, з'елі па пірожным і, так бы мовіць, адсвяткавалі, што далі штраф, а не суткі, — кажа дзяўчына. — Цяпер прабабуля бадзёрая і вясёлая, усё ў парадку. Рашэнне суда мы плануем абскардзіць.

Заўтра, 13 студзеня, адбудзецца суд па справе бабулі Дар'і — Людмілы Быстрэнка. Ёй таксама інкрымінуюць артыкул 23.34 КаАП за падзеі 14 снежня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча11

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША93

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць