Грамадства

У сюжэт БТ трапіла міліцэйская статыстыка за адзін тыдзень снежня: было 518 затрыманых 

Міліцэйская статыстыка трапіла ў кадр аднаго з рэпартажаў БТ. Паводле гэтых звестак, у сталіцы за восем дзён снежня мінулага года былі затрыманыя 518 чалавек, паведамляе TUT.BY.

Сюжэт выйшаў у вячэрнім выпуску навінаў на «Беларусь 1» напярэдадні ўвечары. У ім гаворка ішла аб недапушчальнасці ўдзелу грамадзян у несанкцыянаваных акцыях пратэсту. На адной з відэаперабівак аператар паказаў экран камп'ютара з табліцай, якая змяшчае звесткі аб «сацыяльна-ўзроставым партрэце асоб, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах» з 10 па 18 снежня 2020 года.

Скриншот видео
Скрыншот з відэа

Паводле табліцы, за гэты перыяд у Мінску было затрымана 518 чалавек, у тым ліку 11 непаўналетніх, 115 пенсіянераў і 274 працуючых. Таксама за гэты перыяд былі затрыманыя 4 журналісты афіцыйных СМІ, іх колькасць адлюстравалі асобным радком.

Варта адзначыць, што афіцыйная колькасць затрыманых ГУУС Мінска за той перыяд агучвала толькі ў нядзелю, 13 снежня. У той дзень у сталіцы «за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах» былі затрыманыя больш за 300 чалавек.

На нядзельнай акцыі тады былі затрыманыя карэспандэнт «Белсата» Станіслаў Івашкевіч, рэдактар Onliner Мікалай Градзюшка, а таксама фатограф Генадзь Верацінскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі21

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі56

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік10

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі21

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць