Улада99

Бацька Янчэўскага стаў членкарам Акадэміі навук

У пятніцу, 5 чэрвеня, у Нацыянальнай акадэміі навук абіралі акадэмікаў і членаў‑карэспандэнтаў. Членкарам нарэшце абралі таксама Міхаіла Мясніковіча.

У пятніцу, 5 чэрвеня, у Нацыянальнай акадэміі навук абіралі акадэмікаў і членаў‑карэспандэнтаў. Членкарам нарэшце абралі таксама Міхаіла Мясніковіча.

Усяго ў Беларусі з’явіліся 11 новых акадэмікаў і 24 члены‑карэспандэнты.

Каб стаць акадэмікам, трэба набраць дзве траціны галасоў, прычым за акадэмікаў галасуюць толькі акадэмікі, а за членаў‑карэспандэнтаў — і акадэмікі, і члены‑карэспандэнты.

Такім чынам, правадзейнымі членамі (акадэмікамі) НАН Беларусі сталі:

рэктар БДУ Сяргей Абламейка — інфармацыйныя тэхналогіі,

Дырэктар НДІ фізічна‑хімічных праблемаў Белдзяржуніверсітэту Алег Івашкевіч ‑‑ фізічная хімія.

Генеральны дырэктар ДНВА «Хімічныя прадукты і тэхналогіі» Мікалай Круцько ‑‑ хімія і тэхналогія мінеральных угнаенняў.

Дырэктар Інстытуту тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Яўген Маруковіч ‑‑ тэхналогія металаў.

Дырэктар РНВЦ «Кардыялогія» Аляксандр Мрочак — кардыялогія.

Дыректар Інстытуту механікі металапалімерных сістэмаў імя В.А.Белага НАН Беларусі Мікалай Мышкін — механіка.

Дырэктар НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Арнольд Смеяновіч — нейрахірургія. Менавіта ён нядаўна зрабіў аперацыю мэру Мінска Міхаілу Паўлаву.

Дырэктар Інстытуту фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Улашчык ‑‑ фізічная медыцына. Быў міністрам аховы здароўя ва ўрадзе Вячаслава Кебіча.

Рэктар БНТУ і сенатар Барыс Хрусталёў — машынабудаванне.

Былы рэктар сельгасакадэміі Аляксандр Цыганоў — аграхімія.

Загадчык кафедры біяфізікі БДУ Сяргей Чаранкевіч ‑‑ біяфізіка.

Членамі‑карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абраныя:

Вольга Алейнікава, дырэктар Рэспубліканскага НВЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ‑‑ дзіцячая гематалогія.

Аляксандр Більдзюкевіч, дырэктар ДНУ «Інстытут фізічна‑арганічнай хіміі НАН Беларусі» ‑‑ высокамалекулярныя злучэнні.

Павел Вадап'янаў, заг. кафедры філасофіі БНТУ — філасофія.

Іван Голуб, дырэктар Інстытуту льну ‑‑ селекцыя і вырошчванне насення.

Юрый Дзямідчык, дырэктар Рэспубліканскага цэнтру пухлінаў шчытавіднай залозы, чалавек, дзякуючы якому тысячы беларусаў з дыягназам «рак шчытавіднай залозы» засталіся жывыя, — анкаэндакрыналогія.

Аляксандр Ільюшчанка, дырэктар ІДНВА парашковай металургіі ‑‑ парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы.

Пётр Казакевіч, прафесар кафедры эксплуатацыі машынна‑трактарнага парку БДАТУ ‑‑ тэхналогія і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі.

Сяргей Кілін загадчык лабараторыі квантавай оптыкі Інстытуту фізікі ‑‑ інфармацыйныя тэхналогіі.

Віталь Лапа, дырэктар Інстытуту глебазнаўства і аграхіміі — аграхімія.

Аляксандр Ласкаўнёў, нам. дырэктара па навуковай працы ДНУ «Фізічна‑тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ‑‑ матэрыялазнаўства.

Зянон Лоўкіс, генеральны дырэктар РУП «Навукова‑практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» ‑‑ тэхналогія вытворчасці прадуктаў харчавання.

Аляксандр Лукашанец, дырэктар Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, адзін з ідэолагаў прыняцця новых правілаў беларускай мовы — беларуская мова.

Мікалай Манак, першы намеснік старшыні ВАКу, кардыёлаг ‑‑ арганізацыя аховы здароўя.

Міхаіл Мясніковіч, старшыня прэзідыюму Нацянальнай акадэміі навук — эканоміка. Урэшце галоўны навуковец краіны па афіцыйным статусе атрымаў статус і ў навуковым асяроддзі. Раней акадэмікі ўпарта «пракатвалі» Мясніковіча падчас галасаванняў.

Міхаіл Нікіфараў, дырэктар навукова‑практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах — экалогія.

Юрый Астроўскі — вядомы беларускі кардыяхірург, адзін з фігурантаў крымінальнай «справы дактароў» — кардыяхірургія.

Алег Пенязькоў, загадчык лабараторыі фізічна‑хімічнай гідрадынамікі Інстытуту цела‑ і масаабмену імя А. Лыкава — цеплафізіка.

Сяргей Рахманаў, першы прарэктар БДУ, чалавек, з дапамогай якога з пасады рэктара прыбіралі Аляксандра Казуліна, ‑‑ хімія цвёрдага цела.

Аляксандр Рагачоў быў прарэктарам па навуцы Беларускага дзяржаўнага універсітэту транспарту, цяпер працуе ў Інстытуце вышэйшай школы ‑‑ фізічная хімія.

Аляксей Скакун, старшыня СВК «Астрамечава» Брэсцкага раёну ‑‑ эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай, АПК.

Анатоль Смычнік, генеральны дырэктар ААТ «Белгархімпрам» (інстытуту пры «Беларуськаліі) — распрацоўка і ўзбагачэнне карысных выкапняў.

Аляксандр Сукала, адзін з найвядомейшых беларускіх педыятраў, спецыяліст па дзіцячай нефралогіі — педыятрыя.

Сяргей Чыжык, галоўны навуковы сакратар НАН Беларусі ‑‑ мікра‑і нанатэхналогіі.

Вячаслаў Янчэўскі, заг. аддзелу алгебры Інстытуту матэматыкі НАН, алгебраічная геаметрыя. Дарэчы, бацька памочніка прэзідэнта па ідэалогіі Усевалада Янчэўскага.

«Прахадным балам» лічыліся 114 галасоў. Не вельмі шмат галасоў на выбарах набралі Скакун, Сукала, Манак і Рахманаў.

А вось Міхаіл Мясніковіч перамог трыюмфальна.
Як стала вядома «Беларускаму партызану», за старшыню прэзідыюму Акадэміі навук са 168 чалавек «за» прагаласавала 147, 18 — супраць, тры бюлетэні прызнаныя несапраўднымі.

Васілевічу, Туру, Цімашпольскаму і Касінцу давялося не па сваёй волі зняцца з выбараў. Іх кандыдатуры павінен быў ухваліць кіраўнік дзяржавы, хаця, як падкрэсліваюць самі акадэмікі, у акадэмічным статуце гэта не прапісана. На профільных аддзяленнях іх абралі кандыдатамі ў члены‑карэспандэнты, але прэзідыюм Акадэміі навук прыняў пастанову аб тым, што яны павінныя атрымаць санкцыю кіраўніка дзяржавы. У кулуарах Акадэміі навук кажуць, што іх расчараванне было бязмежнае…

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ11

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я3

Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»33

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі8

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць