Грамадства

«У РУУС сказалі, што я занадта прыгожа апранутая, каб спакойна хадзіць па вуліцах». Доктарцы ў бчб-адзенні далі вялізны штраф і звольнілі з працы

Ірына Бянькоўская — мінская доктарка лабараторнай дыягностыкі. Яе затрымалі 25 сакавіка за шпацыр у бела-чырвоным адзенні. А праз некалькі дзён звольнілі з працы.

У Дзень Волі Ірына ішла па сваіх справах — у чырвоных ботах, паліто і берэце, — калі побач з ёй спыніўся бус.

«Затрымалі, нічога не тлумачачы, пасадзілі ў аўтобус, адвезлі ў РУУС. Для мяне гэта было нечакана. Наколькі разумею, усё праз адзенне непадыходзячага, па меркаванні міліцыі, колеру. Хоць я вельмі люблю белы і чырвоны і даўно іх нашу — і ў побыце, і на працы. Пытанняў да адзення раней не ўзнікала. Цяпер ужо апасаюся, — усміхаецца жанчына. —

Пасля ў РУУС сказалі, што я занадта прыгожа апранутая, каб спакойна хадзіць па вуліцах. Склалі пратакол, напісалі, што я прымала ўдзел у недазволеным мітынгу з мэтай выказвання сваіх палітычных поглядаў. Адпусцілі ўночы, бо ў мяне дачка непаўнагадовая». 

Кадр з відэа затрымання

Суд адбыўся 12 красавіка. Справу вяла суддзя Кастрычніцкага раёна Вольга Няборская. Сведкам выступаў супрацоўнік пад кодавым прозвішчам Мазанік. Паказанні ён даваў па скайпе, невядома, ці ў балаклаве: экран паставілі так, каб не было відаць. Па словах Ірыны, і пры затрыманні, і на судзе было шмат працэсуальных парушэнняў, але гэта не перашкодзіла прызнаць яе вінаватай і выпісаць 90 базавых (2610 рублёў) штрафу.

«Думаю, такі вялікі штраф далі, таму што я не прызнала віну, добра абаранялася, іх жа законы прыводзіла ў якасці аргументаў. Суддзя нервавалася, некалькі разоў пыталася нават, ці не хачу я адвод ёй заявіць. Я збіраюся ісці далей, абскарджваць рашэнне. Спадзяюся, што атрымаецца. Для медыка гэты штраф — вялікія грошы».

У Ірыны 15 гадоў доктарскага стажу. Адным з месцаў працы была 37-я гарадская паліклініка, яна ўладкавалася туды па сумяшчальніцтве чатыры гады таму. Пасля затрымання 25 сакавіка пачаліся праблемы. Сёння быў яе апошні працоўны дзень у паліклініцы.

«Мяне звольнілі з 14 красавіка нібыта па пагадненні бакоў, але насамрэч былі выразныя ўказанні — тэлефанавалі з камітэта па ахове здароўя і пыталіся, якія меры прынятыя па мне», — расказвае доктар, як хутка з ёй развіталіся.

Каментары

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць