Грамадства

У КДБ назвалі прозвішчы 9 чалавек, якія праходзяць у якасці абвінавачаных па справе «дзяржаўнага перавароту»

У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе, распачатай КДБ па ч. 1 арт. 357 КК (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), прыцягнуты 9 чалавек. Пра гэта БелТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш.

Паводле яго слоў, гэта Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар. Першыя чацвёра ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ.

Генеральная пракуратура ў дачыненні да Шчыгельскага, Перапечкі, Кулажанкі, Макаранкі і Макара завочна прымяніла меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

«Следчае ўпраўленне КДБ у кампетэнтныя ўстановы юстыцыі ЗША накіравала просьбу аб аказанні прававой дапамогі, у рамках выканання якой ад запытанага боку патрабуецца вызначыць месцазнаходжанне фігурантаў, правесці іх допыты, выканаць іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на ўсебаковае даследаванне ўсіх абставін справы.

Адначасова ініцыяванае пытанне аб экстрадыцыі названых асоб у Беларусь».

«Аналагічныя даручэнні ў дачыненні да Ігара Макара і Віталя Макаранкі найбліжэйшым часам будуць накіраваныя ў Літву і Украіну адпаведна, — распавёў Андрэй Яраш. — Камітэт дзяржбяспекі чакае ад амерыканскіх і іншых замежных партнёраў аператыўнай і ўсебаковай прапрацоўкі нашых запытаў, а таксама станоўчага вырашэння пытанняў аб экстрадыцыі ў Беларусь пералічаных грамадзян для іх прыцягнення да ўстаноўленай законам адказнасці».

Хто тыя людзі, каго абвінавацілі ў падрыхтоўцы замаху на Лукашэнку?

Юрась Зянковіч — амерыканскі адвакат, які меў каласальнае жаданне звяртаць на сябе ўвагу

Вольга Галубовіч арыштаваная па справе «замаху на Лукашэнку»

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў1

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы1

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 31

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам13

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў1

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць