Грамадства

Разгром Tut.by. Што вядома на гэты момант — пытанні і адказы

Раніцай 18 мая Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў спецаперацыю — ператрусы адбыліся ў многіх работнікаў Tut.by, самага папулярнага інфармацыйнага рэсурсу краіны. Тым часам Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт Tut.by.

Чаму сілавікі атакавалі Tut.by?

Камітэт дзяржаўнага кантролю палічыў, што кіраўніцтва ТАА «Тут бай медыя» парушыла падатковае заканадаўства. Справа ў тым, што ў 2019 годзе кампанію зарэгістравалі як рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій. Пасля гэтага кампанія стала плаціць меншыя падаткі. Цяпер жа КДК вырашыў, што «Tut.by атрымліваў выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ». Тым самым, маўляў, дзяржаве былі нанесеныя страты ў асабліва буйным памеры.

Калі гэта нібыта эканамічная справа, то чаму Tut.by заблакавалі?

Мінінфарм у гэты ж дзень заявіў, што Tut.by распаўсюджваў інфармацыю ад фонду салідарнасці «Байсол». Той не мае рэгістрацыі ў Беларусі (хоць зарэгістраваны за мяжой). Чыноўнікі палічылі, што гэтага дастаткова для блакіроўкі.

Хто стаў фігурантам справы?

У паведамленні КДК згадваюцца дырэктар ТАА «Тут бай медыя» Людміла Чэкіна і галоўны бухгалтар Анжэла Асад. Ім інкрымінуецца ўхіленне ад сплаты падаткаў у асаблівай буйным памеры — пакаранне ад хіміі на паўгода да калоніі на 7 гадоў.

Пісалі, што ператрусы праходзяць дома ў многіх журналістаў. А што з імі?

Незразумела. Некаторыя з іх (у тым ліку галоўны рэдактар Марына Золатава і палітычны журналіст Алена Таўкачова) паспелі паведаміць, што маюць статус сведак, пасля чаго іх увезлі на допыты. У іншых (рэдактары Ганна Рудэнка і Вольга Саўкіў) канфіскавалі тэхніку і сказалі чакаць павестку. Тыя супрацоўнікі, хто ад раніцы знаходзіўся ў офісе, па-ранейшаму не выходзяць на сувязь.

ДФР прыходзіў і да культуролага Юліі Чарняўскай, удавы заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера. Ёй стала дрэнна, яна знаходзіцца ў бальніцы.

Хто яшчэ трапіў пад удар?

Сілавікі прыйшлі ў шэраг бізнэсаў, афіліяваных з Tut.by. Гэта правайдар Hoster.by, тэхнічны аператар беларускай інтэрнэт-зоны, гэта найбуйнейшая аўтабарахолка краіны Av.by, гэта сэрвісы Rabota.by, Tam.by. Іх кіраўнікі таксама затрыманыя, іх прававы статус пакуль невядомы.

Як цяпер будзе працаваць Tut.by?

Ствараць люстэркі заблакаванага сайта пакуль выглядае бессэнсоўным — яны блакуюцца адразу ж.

Tut.by можна чытаць у тэлеграме і ў інстаграме:

  • https://t.me/tutby_official
  • https://www.instagram.com/tutbylive/

Каментар «Нашай Нівы»: Да чаго прывядзе разгром Тутбая? Чатыры наступствы

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі7

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю3

Кіраўніцтва ЕС прапануе чатыры праекты для ўмацавання абароназдольнасці блока1

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены33

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць