Краіны ЕС адкрыюць межы для вакцынаваных ад каранавіруса турыстаў. Але вакцына павінна быць рэкамендавана EMA
Краіны Еўрапейскага Саюза адкрыюць межы для турыстаў, цалкам вакцынаваных ад каранавіруса. Пра гэта паведамляе AFP News Agency у сваім твітары.

У сераду, 19 мая было дасягнутае пагадненне аб дазволе ўезду на тэрыторыю краін — членаў Еўрасаюза для турыстаў, якія вакцынаваліся ўхваленымі Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (ЕМА) прэпаратамі. Адзначаецца, што дамоўленасць Еўракамісіі носіць рэкамендацыйны характар.
Пакуль EMA рэкамендавала наступныя вакцыны ад: Pfizer/BioNTech, Johnson & Johnson, Moderna і два варыянты AstraZeneca. «Спутнік V» пакуль на разглядзе.
25 мая пройдзе экстранны саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕС — чакаецца, што адной з галоўных тэм сустрэчы стане ўзгадненне правілаў ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю супольнасці. Таксама будуць абмяркоўвацца пытанні «ўвядзення зялёнага лічбавага пропуска» — сертыфіката аб вакцынацыі, прызнанага ва ўсіх 27 краінах саюза.
Каментары