Свет

Расія створыць 20 новых вайсковых частак у Заходняй вайсковай акрузе ў адказ на дзеянні НАТА

Мінабароны РФ сфармуе ў Заходняй вайсковай акрузе каля 20 новых злучэнняў і вайсковых частак у адказ на дзеянні краін НАТА на чале з ЗША на заходнім стратэгічным кірунку, паведаміў у панядзелак на калегіі Міністэрства абароны Сяргей Шайгу.

ТАСС

Ён адзначыў, што на заходнім стратэгічным кірунку працягвае расці ваенная пагроза — краіны НАТА на чале са Злучанымі Штатамі нарошчваюць інтэнсіўнасць палётаў сваёй стратэгічнай авіяцыі, прысутнасць баявых караблёў з крылатымі ракетамі, расце колькасць іх вучэнняў, піша ТАСС.

«Дзеянні нашых заходніх калегаў руйнуюць сістэму бяспекі ў свеце і вымушаюць нас прыняць меры адэкватнага процідзеяння. Мы пастаянна ўдасканальваем баявы склад войскаў. Да канца года ў Заходняй ваеннай акрузе будзе сфармавана каля 20 злучэнняў і воінскіх частак», — сказаў міністр абароны.

Ён удакладніў, што гэтыя арганізацыйныя мерапрыемствы «сінхранізаваныя з пастаўкай сучаснага ўзбраення і ваеннай тэхнікі». «У гэтым годзе ў войскі акругі плануецца паставіць каля 2 тысяч адзінак зброі», — адзначыў Шайгу.

Заходняя вайсковая акруга ў Расіі ўключае тэрыторыю больш чым 20 абласцей: ад Карэліі на поўначы да Курскай і Белагародскай на поўдні, Ніжагародскай і Кастрамской на ўсходзе ЗВА, у яе ўваходзяць, натуральна, і вобласці, што мяжуюць з Беларуссю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў17

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць