Грамадства

Ці могуць спецслужбы забіваць праціўнікаў рэжыму за мяжой?

Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман у праграме «Ток» выказаўся на тэму, ці могуць спецслужбы забіваць праціўнікаў рэжыму за мяжой.

— Думаю, што яны здольныя аддаць такі загад. Я не ўпэўнены, што ў іх ёсць людзі, якія здольныя гэта зрабіць, свае. Але ва Украіне з гэтым, як мне здаецца, прасцей, можна наняць. Тут вельмі шмат, мяркуючы нават па расказах мясцовых людзей, што вельмі шмат ветэранаў АТА, неўладкаваных у жыцці, вельмі шмат з розных бакоў украінскага палітычнага спектру нейкіх людзей з баявым вопытам. Наогул ва Украіне, мы ведаем, забойствы журналістаў, забойствы палітыкаў, яны, на жаль, адбываліся нават, напэўна, часцей, чым у Беларусі, калі мы паглядзім па такіх знакавых прозвішчах. Ну і да таго ж ёсць Расія, якая можа з ключавымі фігурамі, калі спатрэбіцца, дапамагчы. І я б не выключаў, што беларуская ўлада да гэтага прыйдзе, на жаль. Мы сёння ўжо ў тым пункце, калі немагчыма казаць, што вось нешта за межамі. Беларуская ўлада сёння сілкуецца з эскалацыі. Яна не можа існаваць, не абвастраючы. Варыянтаў абвастрэння засталося не так і шмат. Паспрабавалі з мігрантамі, у літоўскай мяжы, окей. Яшчэ напэўна ёсць шляхі прэсінгу на еўрапейскіх дыпламатаў, такога фізічнага. Гісторыі пра тое, што некаторым дыпламатам прабівалі колы ў Мінску, яны ўжо ходзяць па дыпламатычным корпусе. І далей у нас што? Нейкія фізічныя дзеянні да ўцекачоў-дысідэнтаў, палітыкаў, апазіцыянераў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў17

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць