Грамадства

Лідар супраціву ў Афганістане назваў пагрозы для Расіі ад прыходу талібаў да ўлады

У лідара Фронту нацыянальнага супраціву Афганістана Ахмада Масуда пакуль не было кантактаў з афіцыйнымі прадстаўнікамі Расіі. Пра гэта ён паведаміў у тэлефонным інтэрв'ю РБК 24 жніўня.

Reuters.com

На думку Масуда, Расія павінна быць зацікаўленая ў такіх кантактах, бо «калі экстрэмісцкая ідэалогія будзе ўкаранёная тут, то запалыхае ва ўсёй Цэнтральнай Азіі і на поўдні Расіі, тады экстрэмізм будзе на ўздыме».

«Пасля таго як Талібан узяў Кабул, мы бачылі, як шмат груповак па ўсім свеце павіншавалі іх і цяпер ставяць у прыклад сваім сябрам, кажучы, што тыя таксама змогуць такога дамагчыся. Так што гэта ўсё можа прывесці да эскалацыі і з'яўлення большай колькасці тэрарыстаў, якія захочуць прыйсці ў Цэнтральную Азію або дэстабілізаваць поўдзень Расіі. Я ўпэўнены, што гэта ў іх [Расіі] інтарэсах — умяшацца і дапамагчы стварэнню тут інклюзіўнага ўрада», — сказаў Масуд.

На ягоную думку, Масква можа дапамагчы правесці «нешта накшталт экстранных мірных перамоў паміж намі і Талібанам і пераканаць іх прыйсці на іх».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў18

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць