Грамадства

Секлі дрэвы, кідалі камяні, нелегальна пераходзілі мяжу. Памежны камітэт патлумачыў, чаму мігрантаў не прыцягнуць да адказнасці

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі на запыт грамадскасці паведамілі, ці распачыналі ў нашай краіне справы на мігрантаў за іх учынкі ў памежнай зоне восенню 2021-га. Як вядома, яны секлі там дрэвы, ламалі агароджу, разбіралі брук і г. д.

Некалькі тыдняў таму з'явілася петыцыя, аўтары якой прасілі даць прававую ацэнку дзеянням мігрантаў на беларуска-польскай мяжы і беларускіх сілавікоў, якія іх не спынялі.

У адказе памежнага камітэта адзначаецца, што «адміністрацыйны або крымінальны працэс у дачыненні да названай катэгорыі асобаў не пачынаўся». Чаму? Бо ўлады ўлічваюць «уразлівае становішча бежанцаў, нязначнасць учыненых імі дзеянняў».

У петыцыі, дарэчы, былі падрабязна разабраныя дзеянні мігрантаў і вызначаныя адміністрацыйныя і крымінальныя артыкулы, па якіх іх можна было б прыцягнуць да адказнасці.

У Дзяржаўным памежным камітэце лічаць, што асноўную пагрозу бяспецы Беларусі ствараюць «зусім не бежанцы».

Між тым, ЕС абвінавачвае ў арганізацыі міграцыйнага крызісу ўлады Беларусі.

«Поўная дэвальвацыя законаў і прысягі». Дзейны пагранічнік пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы

Якія беларускія законы парушаюць мігранты ў памежнай зоне? Разбіраемся

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

Усе навіны →
Усе навіны

У галаве скульптуры «Радзіма-маці кліча!» ў Валгаградзе знайшлі труп рэктара Акадэміі фізвыхавання10

Пасла Беларусі ў Грузіі Анатоля Ліса звольнілі пасля таго, як яго сын быў абвешчаны «экстрэмістам»1

Лукашэнка зноў заявіў пра патрэбу запрашэння працоўных мігрантаў10

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук19

Кавалеўскі прапануе здымаць санкцыі дзеля вызвалення палітвязняў7

На праспекце Незалежнасці каля ЦУМа нахабны таксіст паехаў напярэймы патоку

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

Памёр Сяргей Міцкевіч — унук Якуба Коласа і Янкі Маўра

14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць