Ураган пашкодзіў гістарычную катэдру ў Магілёве. Біскуп Яшэўскі звяртаецца з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні святыні
14 студзеня моцны вецер пашкодзіў будынак гістарычнай катэдры — касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве. Дапаможны біскуп Аляксандр Яшэўскі просіць вернікаў і ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы ў аднаўленні пашкоджанай стыхіяй гістарычнай магілёўскай катэдры.

«Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Сёння, 14 студзеня, у горадзе Магілёве моцны ўраган узнішчыў частку даху старажытнай святыні Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
У гэтую цяжкую хвіліну звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні дома Пана. Сваімі сіламі парафія не справіцца.
Хоць яшчэ не ведаем кошт страт, распачынаем збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай ураганным ветрам святыні. Усім людзям добрай волі складаю падзяку. Няхай Добры Бог узнагародзіць за кожную дапамогу!» — цытуе біскупа Яшэўскага catholic.by.


-
У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны
-
Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент
-
«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў
Каментары