Усяго патроху

У Алжыры злачынцы рабілі з чарнаскурых мужчын белых жанчын

У Алжыры мясцовыя паліцыянты здолелі выкрыць злачынную сетку, якая складалася з 14 чалавек. Яна займалася незаконным абаротам цяжкіх наркотыкаў і гандлем людзьмі. Прытым была вельмі вынаходлівая: чарнаскурых мужчын грыміравалі пад белых жанчын, а капсулы з наркотыкамі праглыналі і перавозілі ў страўніку ды кішэчніку, піша sawahpress.com.

У заяве для прэсы лейтэнант паліцыі Валі Насер Хадж з Цэнтральнай акругі судовай паліцыі бяспекі горада Вілая ў Алжыры пацвердзіў, што гэтая « злачынная сетка, якая складаецца з 14 чалавек, у тым ліку чатырох алжырцаў і 10 іншаземцаў, ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў, перапраўляла праз мяжу людзей, апранаючы іх у жаночую вопратку і наносячы на твары касметыку». Прытым рабілася гэта так па-майстэрску, што ў выніку чарнаскурыя мужчыны рабіліся вонкава белымі жанчынамі.

Таксама група гандлявала какаінам і гераінам, для дастаўкі на тэрыторыю Алжыра праглынаючы капсулы з імі. Па словах чыноўніка, у выніку аперацыі было знойдзена і канфіскавана 780 г гераіну, 670 г какаіну, 50 г канабісу, а таксама фармацэўтычныя матэрыялы і абсталяванне, якія выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы наркотыкаў.

Лейтэнант паліцыі расказаў, што падазраваных паказалі медыкам, якія знайшлі ў іх у кішэчніках «іншародныя целы». Маўляў, члены гэтай злачыннай групы «праглынулі гераін і какаін у выглядзе капсул, каб прайсці кантроль, а пасля мець магчымасць атрымаць іх назад праз экскрэменты, затым змяшаць з фармацэўтычнымі матэрыяламі і распаўсюджваць у цэнтры горада».

Каментары

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

Цяплець у наступныя дні і не думае

Беларуска перад вылетам з Вільні забылася дакументы ў аўтобусе з Мінска. Як скончылася гісторыя

Рэпер з Гродна Пазнякс запісаў песню пра гавайскую піцу і парваў інтэрнэт7

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

«У мяне не было мільёнаў у 14 гадоў». Джаан Роўлінг адхіліла спробу Эмы Уотсан памірыцца пасля сваркі вакол трансфобіі9

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію21

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію3

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць