ДАІ Мінска папярэдзіла аб тым, што ўзмоцніць кантроль за выкананнем кіроўцамі хуткасных рэжымаў на перыяд з 28 па 30 красавіка. Будзе прымяняцца галосны, негалосны і змяшаны кантроль з выкарыстаннем сучасных тэхнічных сродкаў.

У Дзяржаўтаінспекцыі кажуць, што перавышэнне хуткасці застаецца адной з асноўных прычын здзяйснення ДТЗ, таму небяспечным участкам дарог у горадзе нададуць павышаную ўвагу.
За першыя тры месяцы гэтага года з-за перавышэння хуткасці ў сталіцы ўжо зарэгістраваныя тры сур'ёзныя аварыі, у якіх адзін чалавек загінуў, яшчэ двое атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
У 2021 годзе па той жа прычыне здарылася 86 ДТЗ, 9 чалавек загінулі і 114 параненыя.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары