Грамадства

АМАП і ўнутраныя войскі патрэніраваліся ваяваць супраць праціўніка, які таксама ўзброены

У Мінску прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні з удзелам спецпадраздзяленняў унутраных войскаў і сталічнага АМАП. На іх мелі адпрацаваць навыкі супрацьстаяння рэальнаму праціўніку, які мае ў руках зброю. 

Асаблівую ўвагу надавалі дзеянням байцоў пры нападзе на калону тэхнікі, якая праводзіць марш, спыненне спробаў «незаконных узброеных фармаванняў» пранікнуць у населены пункт, іх пошуку і ліквідацыі, вызваленні закладнікаў, аказанні меддапамогі ў палявых умовах параненым, а таксама арганізацыі і нясенні службы на блокпастах.

Прэс-служба МУС адзначыла, што неабходнасць адпрацоўкі згаданых дзеянняў «наспела ў сувязі з пэўнай напружанасцю на межах нашай краіны».

За вучэннямі сачылі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і ягоны намеснік, камандуючы ўнутраным войскамі Мікалай Карпянкоў. Кубракоў даручыў правесці падобныя вучэнні і ў рэгіёнах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»20

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?3

Зяленскі: Пасля маёй сустрэчы з Трампам у нас можа з'явіцца нешта большае2

Краіны ЕС не здолелі дамовіцца пра выкарыстанне замарожаных рэзерваў Расіі для дапамогі Украіне5

«Сцены ёсць — і дзякуй». Маладую доктарку прымушаюць працаваць у вёсцы з жахлівымі бытавымі ўмовамі10

Легенду хакейнага мінскага «Дынама» прынялі за наркотыкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»20

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць