Свет

Як ідуць перамовы аб нафтавым эмбарга: падрабязнасці з брусельскіх калідораў

Дыпламаты краін Еўрасаюза ў нядзелю не змаглі дамовіцца аб эмбарга на расійскую нафту, якое плануецца ўключыць у шосты пакет санкцый супраць Расіі, і яшчэ раз паспрабуюць гэта зрабіць заўтра, у апошнія гадзіны перад пазачарговым самітам Еўразвязу. Зараз, па звестках з брусельскіх калідораў, краіны ЕС абмяркоўваюць кампрамісную прапанову Францыі: забараніць імпарт расійскай нафты морам, а імпарт па нафтаправодзе «Дружба» пакуль не чапаць, піша Бі-бі-сі.

Дамовіцца аб эмбарга не ўдаецца з-за Венгрыі, якая, як нагадвае агенцтва Франс-Прэс, атрымлівае 65% нафты па «Дружбе» і не хоча ад яе адмаўляцца.

Венгры адкінулі прапанову ЕС: дадатковыя два гады на паступовую адмову ад расійскай нафты. Урад Віктара Орбана хоча мінімум чатыры гады адтэрміноўкі і мінімум 800 млн еўра на пераабсталяванне НПЗ і павелічэнне магутнасці нафтаправода з Харватыі.

Франс-прэс піша, спасылаючыся на неназваных дыпламатаў, што Славакіі і Чэхіі, якія таксама былі супраць неадкладнага і поўнага эмбарга, прапанавалі адтэрміноўку на два з паловай гады, і яны пагадзіліся.

Па нафтаправодзе «Дружба» ідзе прыкладна траціна ўсёй нафты, што Расія прадае краінам Еўрасаюза. Астатнія дзве траціны завозяць танкерамі.

Пазачарговы саміт ЕС, прысвечаны вайне ва Украіне, пройдзе 30-31 мая. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звернецца да ўдзельнікаў саміта па відэасувязі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Дваіх дэпартавалі, двое з'ехалі самі. У Польшчы расказалі пра беларусаў, затрыманых пасля канцэрта Каржа2

Расія заблакавала продаж Райфайзэнбанка: хоча захаваць фінансавы мост з Захадам1

Грошай няма, але хачу кватэру. Што прапануе банк па новай акцыйнай стаўцы?

Пад Мінскам паветраны шар прызямліўся проста на дарогу

У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці забіты старшыня «савета дэпутатаў»1

Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць47

Банкі будуць прымаць даляры, якія свецяцца3

Колькасць нелегальных мігрантаў на польска-беларускай мяжы рэзка вырасла23

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць