Грамадства22

У Гомелі асудзілі за каментар па справе Зельцэра грузчыка, які ў 2020-м падтрымліваў Лукашэнку

Грузчык гомельскага вінзавода Дзмітрый Малашанка ўпершыню меў праблемы з законам. Ён не толькі не прыцягваўся і не ўдзельнічаў ні ў якіх палітычных пратэстах супраць існай улады, а нават наадварот — удзельнічаў у велапрабегу ў падтрымку Лукашэнкі і прымаў удзел у якасці дружынніка ў свой выходны дзень на выбарах у 2020 годзе. Мужчына на судзе шчыра не разумеў, за што яго судзяць, піша «Гомельская вясна».

Андрэй Зельцэр са стрэльбай сустракае сілавікоў. Скрын з відэазапісу з кватэры праграміста

Пад суд Дзмітрый Малашанка трапіў за каментары «ў краіне страшней, чым у Самалі» і «калі б была ў мяне стрэльба і да мяне ламаліся б такія людзі, я б таксама абараняў свой дом, толькі б барыкады зрабіў» пад пастом з відэа затрымання і забойства IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра (у пабліку «Моцныя навіны» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»).

Каментары Дзмітрый пакінуў 29 верасня 2021 года, а ўжо 30 верасня быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Падчас допыту ў КДБ пад ціскам Малашанка даў паказанні, што ўсведамляў, хто гэтыя людзі на відэа і што ідзе затрыманне ўзброенага злачынца супрацоўнікамі міліцыі. Такім чынам, яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Падчас суда абвінавачаны спачатку прызнаў віну ў поўным аб'ёме, але падчас працэсу высветлілася, што насамрэч мужчына глядзеў толькі кавалак відэа, бо «збіраўся на працу і спяшаўся, навіну не чытаў і людзей, якія ўскрывалі кватэру Зельцэра, прыняў за злачынцаў», таму і напісаў такі каментар. 

Дзмітрый Малашанка таксама не прызнаў, што мог такім чынам дыскрэдытаваць супрацоўнікаў органаў наогул і канкрэтна тых, хто пранікаў у кватэру, а «проста выказаў сваё асабістае меркаванне», на што «мае права».

Судовая экспертыза дала інфармацыю, што каментары не распальваюць варожасці і не маюць пабуджальнага характару дзеянняў, але ў той жа час у іх выяўляецца негатыўная ацэнка палітычнай сітуацыі ў краіне ў цэлым і негатыўная ацэнка прафесійных дзеянняў супрацоўнікаў органаў у прыватнасці.

У выніку пракурор Канстанцін Шапачкін запатрабаваў прызнаць Дзмітрыя Малашанку вінаватым і запытаў 2 гады пазбаўлення волі і 100 базавых велічыняў штрафу з канфіскацыяй тэлефона. Суддзя Яўген Шаршнёў падтрымаў патрабаванні пракурора ў поўным аб'ёме.

Каментары2

  • вёска Самалі
    31.10.2022
    То бок пад "дыскрэдытацыю" Беларусі падпадае любая негатыўная ацэнка палітычнай сітуацыі ў краіне? І любая негатыўная ацэнка супрацоўнікаў дзяржструктур? Ацэнкі павінны быць толькі пазітыўныя, а інакш турма? А грузчыка не шкада, можа вочы расплюшчыць нарэшце.
  • Мікола)))
    31.10.2022
    негатыўная ацэнка палітычнай сітуацыі ў краіне ў цэлым і негатыўная ацэнка прафесійных дзеянняў супрацоўнікаў органаў у прыватнасці.
    ++++++
    Права на ўласнае меркаваньне, не, ня чулі

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі8

Мільярдэр Андрэй Бабіш прызначаны прэм'ер-міністрам Чэхіі2

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль2

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?3

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць