Культура

Фантастычная прыгажосць. Звыклыя беларускія вышыўкі выглядаюць як творы сучаснага мастацтва ФОТЫ

Каманда «дэканструктараў беларускай аўтэнтыкі» «Беларускі код» прэзентавала фотапраект «Унутраная міграцыя». Атрымалася нешта па-сапраўднаму фантастычнае, піша CityDog.

Адкуль узялася гэта ідэя? І чаму «Унутраная міграцыя»?

Як прызнаюцца стваральнікі, гераінямі праекта сталі жанчыны-майстрыхі, жанчыны-мастачкі, якія выбудоўваюць мадэлі ідэальнага Сусвету ў межах сваіх хат. «Дзякуючы ім на фоне шэрасці і цяжкасці пасляваеннага аднаўлення сялянскія інтэр’еры выбухнулі сакавітымі вышытымі, маляванымі і тканымі «джунглямі» з яскравымі кветкамі, экзатычнымі жывёламі і фантастычнымі істотамі».

«Фотапраект «Унутраная міграцыя» нарадзіўся як вынік нашых разваг пра тое, адкуль у тутэйшых жанчын знаходзіліся сілы для творчасці, адкуль з’явілася патрэба ў неверагоднай яскравасці атачэння насуперак змрочнай рэчаіснасці», — піша каманда @by_kod на сваёй старонцы ў Instagram.

«Унутраная міграцыя» — бо гэта пошук бяспечных межаў для жанчыны. «Гэта дом у шырокім сэнсе, сям’я, якія жанчына ахоўвае ад метафізічных цэнтрабежных сіл. Вышытыя кветкі, экзатычныя каляровыя птушкі, райскія дрэвы — гэта спроба замяніць хібны і змрочны вонкавы свет ідэалізаваным і добразычлівым светам знутры».

У каментарыях CityDog.io стваральнікі праекта расказалі, што натхняліся рэальнымі гісторыямі ўласных бабуль і дзядуль, асабістымі экспедыцыйнымі нататкамі, кнігамі, а таксама ўласным досведам пераадолення траўмы.

«Менавіта гэты досвед і стаў падмуркам герояў, іх характараў, узаемадзеянняў. Гэта псіхалагічныя партрэты рэальных людзей з іх рэальнымі няпростымі лёсамі».

«Здымалі ўвосень проста ў полі ў экстрэмальных умовах. Хутка цямнела, таму шмат часу на выстаўленне кадра не было. Затое праз умовы змрочная, няўтульная атмасфера перадалася натуральна. Было досыць холадна, што асабліва адчулі мадэлі, і каб яны не змерзлі ўшчэнт, мы паілі іх гарачай гарбатай».

Як яны гэта рабілі?

«Што да вышывак, то гэтыя кампазіцыі кветак з інтэр’ераў сучасных вясковых хат Веткаўшчыны і Усходняга Палесся, — расказалі стваральнікі праекта CityDog.io. — Букеты былі вышытыя на навалачках, прасцінах, сурвэтках. Копіі вышывак атрымаліся дакладныя, толькі што ў іншым маштабе. Можна сказаць, што гэта рэканструкцыя.

Эскізы жаночага касцюма распрацоўваліся разам з ідэямі вышыўкі на іх. Кветкі ўкладаліся ў кампазіцыю ўздоўж рукавоў і на грудзях. Па эскізах вышываліся на раскроеных фрагментах, потым усё збіралася ў касцюм.

Вышыўка, па задуме, павінна была таксама ўпрыгожыць рэальныя фотаздымкі, таму мы інтэгравалі фота вышыўкі як элемент на этапе апрацоўкі фотаздымкаў праекта».

Хто працаваў над праектам «Унутраная міграцыя/In-Migration»

Аўтары канцэпцыі і дызайну вопраткі: каманда @by_kod

Аўтары вышываных узораў: бабулі Гомельшчыны

Вышыўка: @aksini9

Пашыў вопраткі: @old_clobbers

Фотаздымкі: @katya_kilyakova

Мадэлі: @bug_of_evol, @zhenechka_prischepova

Чытайце таксама:

Гардэроб выкладчыцы тэатральнай студыі: калекцыя мініяцюрных і дзіўных сумак — і проста прыгожыя ды рамантычныя ўборы

«Далей у планах — скарыць Нью-Ёрк». Работы гэтай беларускай керамісткі стаяць у тайваньскім музеі і ў прыватных калекцыях па ўсім свеце

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі30

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

З расійскага палону вярнулі экс-мэра Херсона, выкрадзенага расіянамі ў пачатку вайны

Беларусь і Пакістан падпішуць мемарандум аб працаўладкаванні15

КНДР выпрабавала новыя ракеты СПА. Кім Чэн Ын кантраляваў асабіста3

Як у Кіеве адзначылі Дзень Незалежнасці2

У аэрапорце Баку пасажыраў Belavia трымалі дзве гадзіны ў самалёце без вентыляцыі, але самалёт так і не паляцеў1

Сёння ў Мінску развітаюцца з Яраславам Еўдакімавым

У цэнтры Вільні руская музыка гучала гучней за сірэны. Мясцовыя выклікалі паліцыю, справа выклікала вялікае абмеркаванне27

На былым Лінгвістычным універсітэце ўжо памянялі надпіс ФОТАФАКТ10

Ад атак дронаў загарэўся тэрмінал порта Усць-Луга пад Пецярбургам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі30

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць