Грамадства11

Ціханоўская сустрэлася ў ПА АБСЕ з украінскай дэлегацыяй і дамовілася аб супрацоўніцтве

Пра сустрэчу Святланы Ціханоўскай з украінскай дэлегацыяй паведамляе «Позірк» са спасылкай на галоўнага дарадцу Ціханоўскай Франака Вячорку. Сустрэча адбылася ў рамках візіту беларускай дэмакратычнай лідаркі ў Вену на зімовую сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

«Ціханоўская распавяла, як беларусы, у тым ліку добраахвотнікі на фронце, дапамагаюць украінцам; выказала падтрымку і салідарнасць», — сказаў Вячорка.

Паводле яго слоў, бакі абмеркавалі варыянты «сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне, каб спыніць агрэсію Пуціна і Лукашэнкі, закранулі праблему антыўкраінскай прапаганды».

Украінскую дэлегацыю ўзначальвае старшыня камітэта па пытаннях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі Вярхоўнай Рады Мікіта Патураеў. Ён быў паліттэхнолагам будучага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, уваходзіць у фракцыю кіруючай партыі «Слуга народа».

Чытайце таксама:

Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але не выйшла, і ён пакінуў залу

«Мы пераможам. Украіна пераможа». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у гадавіну вайны

«У санкцый не мусіць быць шчылін». Ціханоўская прапанавала ЕС стварыць адпаведную працоўную групу

Каментары1

  • Valadzimir
    24.02.2023
    [Рэд. выдалена]

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобус з Вільні ў Мінск не прапусцілі праз мяжу, пасажыры дабіраліся самі 

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй18

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны7

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы1

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю2

Палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская выйшла на свабоду

Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову8

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць