Культура11

Еўранавіны ад дасціпных відавочцаў

Мікалай Халезін і Наталля Каляда, кіраўнікі паўзабароненага «Свабоднага тэатру», сабралі пад адной вокладкай сучасныя аднаактавыя п’есы і сцэнкі. У анатацыі напісана, што «кнігу склалі п’есы еўрапескіх аўтараў пра тэму галоўных выклікаў, што стаяць перад іх краінамі». А што за цяперашнім светам ёсьць сапраўдным выклікам, як не выпрабаванне Еўразвязам?

Румыны, латышы і палякі ў стылі літаратурна-драматургічнага онлайну распавядаюць пра свой палёт у цяпер агульным еўрапейскім самалёце. Выйшла праўдзіва і крытычна: такія сабе аблітаратураныя еўранавіны ад дасціпных і цікавых відавочцаў.

З п’есаў, які складаюць «Еўраэпіку» можна зразумець, што еўрапахаджане мусяць мінуць 5 этапаў:

1. Этап «Зусім не Еўразвяз»: П’еса Мікалая Халезіна «Размова» пра допыт студэнта-апазіцянера «кампетэнтнымі» органамі.

Не па-мастацку, але па-беларуску люта і натуралістычна.

2. Этап «Вось-вось Еўразвяз». П’еса-дыялог «Распродаж Румыніі» Стэфан Пека.

Нямецкая фундатарка просіць у румынскага аўтара напісаць нешта з Дракулам-Чаушэску ў сюжэце і паралельна наймае літаратара мыць шыбы…
Трагікамедыя.

3. Этап «Толькі-толькі Еўразвяз». Амаль дакументальныя кадры: прачулая п’еса латвійца Аляксея Шчарбака «Падрабязнасці ў пісьме». Малады латыш на заробках у Ірландыі, дый піша пра тое ліст у вёску. Еўракамедыя.

4. Стан «Ужо даўно глыбокі Еўразвяз»: п’еса шведа Андэрса Дууса «Вораг». Злева: фанатычная жанчына з таварыства аховы прыроды, Справа: апантаны скінхэд. У цэнтры — малдаўская імігрантка. Драма на роўным месцы.

5. Стан «Еўразвяз па-украінску». Пацешная п’еса «Крычаць нейкія птушкі» ўкраінкі Ганны Яблонскай пра інфантыльных палітыкаў, тонкая пародыя на ўкраінскае шматуладдзе. Абсурдысцкая сцэнка з народнага жыцця.

Дзе ставіць п’есы са зборніка «Еўраэпіка»: на круглых еўрасталах замест занудных дыскусіяў.

Eurepica. Challenge: п’есы еўрапейскіх і амерыканскіх аўтараў у перакладах Андрэя Каляды і Юрыя Каляды/укл. М.Халезіна і Н.Каляды, Мінск: Free Theatre Publishing House, 2009. 264с., 1000 ас.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі7

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю3

Кіраўніцтва ЕС прапануе чатыры праекты для ўмацавання абароназдольнасці блока1

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены33

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць