Улада1313

Партыя БНФ абвесціла кааліцыю АДС няіснай

Кааліцыя Аб'яднаных дэмакратычных сіл больш не існуе, заявіў на сваім пасяджэнні 21 лістапада ў Мінску сойм Партыі БНФ.

Як патлумачыў дадзенае рашэнне намеснік старшыні партыі Ігар Лялькоў, устаноўчыя дакументы аб стварэнні АДС цяпер не выконваюцца і фактычна страцілі сваю сілу. Паводле яго слоў,

асноўны кіруючы орган АДС — палітрада — не збіраецца з 2008 года, а ўсе прынцыповыя рашэнні прымаюцца «толькі некалькімі членамі прэзідыума палітрады».

Сябра сойма Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць нясвоечасовым прыняцце такой пастановы ў адносінах да АДС. Паводле яго слоў, рашэнне партыі аб фактычным спыненні існавання кааліцыі будзе негатыўна ўспрынятае як унутры краіны, гэтак і за яе межамі.

«Стварэнне АДС дазволіла беларускай апазіцыі існаваць у выглядзе адзінага суб'екта пры перамовах з уладамі. Менавіта ў гэтым выглядзе структура ўспрымалася і за мяжой.

Адсутнасць узгодненай пазіцыі можа пазбавіць апазіцыю месца ў парламенцкай структуры Усходняга партнёрства», — сказаў ён.

Са свайго боку старшыня партыі

Аляксей Янукевіч заявіў, што АДС за мяжой ужо ніхто не разглядае ў якасці адзінага выразніка думкі апазіцыі.

У сваёй пастанове сойм Партыі БНФ даручыў старшыні і яго намеснікам пачаць перамовы з усімі палітычнымі сіламі Беларусі аб стварэнні пастаянна дзеючай кансультацыйнай пляцоўкі.

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) — кааліцыя палітычных партый у Беларусі — была створана ў 2005 годзе на кангрэсе дэмакратычных сіл.

У АДС тады ўвайшлі Партыя БНФ, Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя працы, Партыя камуністаў Беларусі, Беларуская партыя жанчын і рух «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва». Афіцыйны сайт АДС www.udf.by.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі7

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю3

Кіраўніцтва ЕС прапануе чатыры праекты для ўмацавання абароназдольнасці блока1

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены33

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць