У Полацкім раёне практыканта на ферме заціснула ў кормараздатачным прычэпе
Ратавальнікі 7 кастрычніка атрымалі паведамленне, што ў аграгарадку Блізніца Полацкага раёна патрэбная дапамога маладому чалавеку, які на ферме аказаўся заціснутым у кормараздатачным прычэпе, піша МНС.

Хлопец 2005 года нараджэння праходзіў на сельгаспрадпрыемстве практыку. Пасля кармлення буйной рагатай жывёлы хлопец не адключыў вал адбору магутнасці і пачаў чысціць прычэп ад астатняга корму. Яго заціснула механізмам, які верціцца.
Работнікі МНС часткова разабралі прычэп і вызвалілі практыканта. Маладога чалавека шпіталізавалі.
Каментары