Грамадства22

За пратэсты 2020-га затрымалі працаўніка «5 элемента»

Мужчыну вінавацяць у тым, што ён ездзіў на монаколе па дарозе падчас маршаў пратэсту.

Скрын відэа ГУБАЗіК

Леану Мотша, калі верыць ягонай старонцы «УКантакце», 37 гадоў. Мужчына жыве ў Мінску. Імаверна, мае афрыканскае паходжанне па адным з бацькоў: у чалавека з такім жа прозвішчам, які ёсць у ягоных сябрах у сацсетках, у якасці краіны паходжання ўказаны Бенін, краіна ў Заходняй Афрыцы.

Леан Мотша. Фота: ягоная старонка ў інстаграм

Мужчына працуе ў кампаніі ЗАТ «Патыя» — гэтая кампанія кіруе сеткай гіпермаркетаў «5 элемент».

Яго вінавацяць у тым, што ён удзельнічаў у пратэстах у 2020-м — дэманструюцца кадры, дзе ён стаіць у ланцугу салідарнасці ў Грушаўцы. Таксама, быццам бы, падчас аднаго з пратэстаў ён быў на гіраскутары.

Каментары2

  • Coca-Cola®
    09.10.2023
    Інтэрнэт - рухавік рэпрэсій )
  • Невывучаныя ўрокі 2020га
    09.10.2023
    Гэтыя "ланцугі салідарнасці" уздоўж праспекта былі вельмі выгадныя лукашыстам: яны ездзілі па праспекце і здымалі на камеру ўдзельнікаў ланцуга.
    Ідэнтыфікаваць удзельніка ланцуга нашмат прасцей, чым чалавека ў натоўпе.

Цяпер чытаюць

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам2

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт25

Брэнд, што робіць аўто для Пуціна, прывёз у Беларусь на выставу калекцыю адзення, абутку і сумак

Каля Мінска на дарогах устанавілі «берлінскія падушкі». Што гэта такое?2

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?11

«Ветэран баявых дзеянняў» падаў на Пугачову пазоў на $18 мільёнаў за абразу расійскага народа15

«Ён жыве ў сваім свеце. Часам у гэты свет прыязджае Пуцін». Зяленскі адказаў на прапанову Лукашэнкі6

Следам за Арменіяй і Сірыяй Расія губляе Малі і ЦАР10

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне3

У Мінску ў кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам2

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць