Улада7272

У Мінску разагнаная акцыя ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана + фота

18:50.

Затрыманых адпусцілі. На ўсіх былі складзеныя пратаколы адміністрацыйнага затрымання па артыкуле 23.34 «Удзел у несанкцыянаваным пікеце». Суд адбудзецца 23 снежня.

***

16 снежня ў Мінску, ля іранскага пасольства (вул. Няжданавай, 28) прайшла акцыя ў абарону дзесяці геяў Ірана (у тым ліку васьмі падлеткаў), якіх у гэтай краіне асудзілі на смерць за «садамію».

Акцыю зладзіў ЛГБТ‑рух (рух лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў) у Беларусі.

Трое актывістаў руху — Сяргей Андросенка, Сяргей Прадзед і Аляксандр Гагарын — прыйшлі да сценаў пасольства Ірана ў Мінску з плакатам на беларускай і англійскай мовах «Спыніце забойства геяў». Яны таксама перадалі ў пасольства петыцыю з патрабаваннем спыніць пераслед геяў у гэтай краіне.

Крыху раней актывісты ЛГБТ-руху перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства замежных спраў Беларусі ліст з просьбай прадпрыняць магчымыя дыпламатычныя высілкі з мэтай паўплываць на Тэгеран у справе адмены смяротнага прысуду асуджаным асобам.

* * *

Праз 15 хвілін перамоваў/пікіровак з міліцыяй удзельнікі акцыі, а таксама карэспандэнтка «НН» Настасся Шамрэй былі затрыманыя, іх адвезлі ў Савецкі РУУС Мінска.

* * *

Цяпер іх прывезлі да будынка РУУС, але адвялі ў не ў сам будынак, а ў апорны пункт побач з ім.

Статус затрыманых, паведамляе Настасся, пакуль няясны. Ім нічога не паведамляюць. Пратаколаў пакуль таксама не складаюць.

* * *

15:56

Усім затрыманым паведамілі, што яны затрыманыя як удзельнікі несанкцыянаванай акцыі, пратаколаў пакуль не складаюць, выклікаюць па адным, прабіваюць па базе, выясняюць асобу.

Міліцыянеры з сябе пакуль строяць лагодных, кепскія яшчэ не заходзілі, жартуюць самі затрыманыя.

16:32

Настассю Шамрэй пасля праверкі журналіцскага пасведчання і гутаркі адпусціілі, трох хлопцаў працягваюць трымаць у міліцыі, у іх бяруць паказанні, але невядома, ці складаюць пратаколы.

Каментары72

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў18

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць