Грамадства66

Лайфхак ад Цэслера, як выбраць добры рэстаран

У новым выпуску «Ток» мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер даў ацэнку мінскім рэстаранам і параіў, як зразумець, дзе смачна.

Уладзімір Цэслер Владимир Цеслер Vladimir Tsesler
Уладзімір Цэслер. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Па словах Уладзіміра Цэслера, ён не любіць хадзіць па рэстаранах, а ў Мінску, на яго погляд, існуе традыцыя гатаваць нясмачна.

«Ёсць пара рэстаранаў, куды я зайшоў, і там такі інтэр'ер, столькі грошай патрачана. І ты пачынаеш разумець: раз яны патрацілі столькі грошай на інтэрʼер, то наўрад ці засталіся грошы на повара»,

— тлумачыць прычыну дызайнер.

Ён падзяліўся сваім спосабам вызначыць якасць ежы ў рэстаране. Заходзячы ў незнаёмае месца, Цэслер прасіў на пачатку, пакуль знаёміцца з меню, кубачак эспрэса. «І вось тут усё вырашаецца. Табе прыносяць каву. Ты яе каштуеш. І калі яна дрэнная, то лепш адтуль сыходзіць. Ніколі ў сапраўды добрым рэстаране не пададуць табе гадасць. Гэта не толькі непавага да кліента. Гэта нават непавага да сябе».

Для Цэслера найлепшымі рэстаранамі былі тыя, што належалі Вадзіму Пракопʼеву:

«У Вадзіма ва ўсіх установах можна было проста прыходзіць выпіць кубачак кавы. Гэта было выдатна. Увогуле, усё, што было ў яго, было ўпершыню. Афіцыянты — дзе ён іх браў? Нейкія адукаваныя людзі, якія не лезуць у вочы».

Цэслер параўноўвае рэстараны ў Мінску з маскоўскімі: «У Маскве ёсць вельмі дарагія рэстараны. І там вельмі смачна. Але яны вельмі дарагія. І я заўважыў, што ў такія рэстараны чарга. Там ёсць традыцыя: повар, якога, магчыма, выпісалі з Бельгіі, Францыі ці Італіі, глядзіць, як ядуць яго стравы.

Ёсць людзі, якія ядуць і па іх відаць, што яны атрымліваюць асалоду, ім смачна. Калі ён гэтага не бачыць, ён ніколі не будзе гатаваць. Праз год ён сапсуецца. Повар абавязкова павінен бачыць у чалавеку вынікі сваёй працы. І рана ці позна знаходзяцца людзі, якім гэта сугучна».

Глядзіце цалкам:

Каментары6

  • 1
    20.12.2023
    Мае крытэрыі:

    - Уладальнік рэстарану павінен практычна ўвесь час знаходзіцца там і кантраляваць ўсё. Разумеецца, ён сам павінен добра ўмець гатаваць. Калі нейкі інвестар, далекі ад кулінарных ізыскаў, купляе рэстаран, наймае шэф-повара і зьяўляецца там раз у месяц - нічога добрага не атрымаецца.

    - Калі мне прыносяць напой і там ёсьць саломка, то яна павінна быць арганічнай. Пажадана, з цэльнага тоненькага бамбуку. Ну ці хаця б многаразавай мэталічнай. Пластыкавая ці "папяровая" - гэта red flag і яўна ў рэстарана ёсьць шмат розных дрэнных нюансаў.
  • Жвір
    20.12.2023
    Цяпер ва ўсіх рэстаранах каву гатуе тэхніка. Такой экзотыкі, як кава ў турцы, ды яшчэ ў пяску, наўрад-ці сустрэнеш у рэстаранах Менску. Дык як, паспытаўшы "машынную" каву, рабіць высновы пра якасьць стравы ад шэф-кухара ? Затрындзеўся Цэсьлер, як і з тымі апалкамі браслаўскімі, якія ён з Макарам зьбіраў. :))) Вой, як жа я нарагатаўся, вы толькі ўявіце сабе карціну !!! :)))
  • Повар
    20.12.2023
    Да, батенька, наверное специалист по ресторанах..., а может и не специалист... По объёме талии заметно.

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў7

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыбыў новы пасол Японіі2

Віктара Лукашэнку ў Амане назвалі «спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта»13

Зяленскі заявіў, што УСУ амаль цалкам зачысцілі Купянск ад расіян11

Памёр Генадзь Пашкоў2

Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў7

Цэны на жывыя навагоднія ёлкі сёлета будуць меншыя, чым летась

Круты расказаў, калі ў неба ўзляціць першы беларускі самалёт11

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву31

Папулярнага гомельскага блогера не забралі ў армію, ён проста піярыў сілавікоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў7

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць