Улада11

МВФ не супраць невялікай карэкцыі валютных курсаў

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) па Беларусі.

У Беларусі адсутнічае яўная неабходнасць у далейшай значнай карэкціроўцы валютных курсаў, хоць невялікая карэкцыя можа быць абгрунтаваная.

Пра гэта гаворыцца ў абнародаваным 16 студзеня дакладзе Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) па асобных пытаннях эканомікі Беларусі.

У дакуменце, падрыхтаваным Еўрапейскім дэпартаментам МВФ, аналітыкі прыйшлі да заключэння аб тым, што істотная незбалансаванасць у валютнай палітыцы Беларусі, якая назіралася ў канцы 2008 года,

была ў асноўным урэгулявана.

У студзені 2009 года ўлады правялі дэвальвацыю і перайшлі да выкарыстання механізму прывязкі курсу да кошыка валют (расійскі рубель, долар ЗША і еўра), але націск на валютны курс захаваўся.

МВФ канстатуе, што ў першыя пяць месяцаў 2009 года беларускі экспарт скараціўся амаль на 50%, тады як імпарт зменшыўся толькі на 30%, у выніку чаго дэфіцыт па колькасці наяўных аперацый стаў амаль у два разы большы, чым у адпаведны перыяд 2008 года. Апрача таго, націск на рэзервы узмцняўся значным попытам на валюту, абумоўленым тым, што насельніцтва чакала новай дэвальвацыі. Улічваючы зменшаныя паступленні, Нацбанк Беларусі падтрымліваў валютны курс, праводзячы значныя інтэрвенцыі — у памеры звыш 1,1 млрд. долараў ЗША ў першым квартале і 1 млрд. долараў ЗША — у другім. Скарачэнне валавых міжнародных рэзерваў склала больш як 0,4 млрд. долараў ЗША, нягледзячы на паступленні ў памеры прыкладна 1,9 млрд. долараў ЗША.

МВФ зазначае, што ў чэрвені 2009 года беларускія ўлады паступова скарэктавалі курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка і наблізілі рэальны эфектыўны валютны курс да дакрызіснага ўзроўню. Быў таксама пашыраны калідор валютнага курсу і сталі больш жорсткімі рыначныя працэнтныя стаўкі.

На думку аналітыкаў фонду, адказ на пытанне аб тым, ці неабходная ў Беларусі далейшая карэкціроўка валютнага курсу, залежыць ад унутраных мер, што праводзяцца беларускімі ўладамі.

Разыходжанне паміж унутраным попытам у Беларусі і яе гандлёвымі партнёрамі, якое назіралася ў 2008 годзе, а таксама ў першай палове 2009 года, рэзка павысіла попыт на імпарт і аказала моцны націск на валютны курс.

У МВФ таксама падкрэсліваюць, што знешняе фінансаванне, атрыманае ў 2009 годзе, дазволіла Беларусі змякчыць найгоршыя наступствы глабальнага крызісу, «але ў сярэднетэрміновым плане залежнасць ад знешняга фінансавання для падтрымання ўнутранага попыту эканамічна непрымальная».

Як мяркуюць аналітыкі фонду, для ўладаў існуе значная рызыка трапіць у пастку сцэнарыя «пастаяннага дэфіцыту па рахунку наяўных аперацый». Такі варыянт запатрабаваў бы або адмовы ад рэжыму курсавой прывязкі, або ўвядзення валютных абмежаванняў пры падзенні міжнародных рэзерваў да небяспечна нізкага ўзроўню.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў17

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць