Грамадства2121

Аляксандр Вальфовіч: Мігранты ідуць — іх не спыніш

Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч у інтэрв’ю «Беларусь 1» выказаў сваё бачанне сітуацыі на беларуска-польскай мяжы.

Аляксандр Вальфовіч адмаўляе дачыненне беларускіх уладаў да спробаў сілавога прарыву польскай мяжы.

«Вядома, тое, што сёння адбываецца на польскай мяжы, і абвінавачванні Беларусі ў падштурхванні, скажам так, мігрантаў, каб яны наносілі шкоду польскаму боку — беларускі бок ніякіх крокаў не робіць. Мы ахоўваем сваю мяжу. Але мігранты яны ёсць, ідуць — іх не спыніш. Гэта людзі, якія нацэлены на добрае жыццё, жыццё на Захадзе, пра якое Захад пастаянна расказвае», — зазначыў ён.

28 траўня мігрант, які спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, ударыў нажом польскага жаўнера. 6 чэрвеня 21-гадовы памежнік Матэвуш Сітак памёр у шпіталі. Вальфовіч нічога не сказаў пра забойства польскага жаўнера.

Мігранцкі крызіс узнік у 2021 годзе. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза, бо праз санкцыі «ў нас на гэта няма ні грошай, ні сіл».

Каментары21

  • угу
    24.06.2024
    Мігрантаў Вальфовічу не спыніць, а што будзе калі пойдзе НАТА? Саша, ты ўжо сёння бяры сваіх і дуй у Эміраты ці куды там. Вальфовіч цябе не абароніць.
  • Alex
    24.06.2024
    А штош они на супер жизнь в сасуте, про которое зомбоящик рассказывает, не нацелены? )
  • Меркаванне
    24.06.2024
    Дрэнна яны ахоўваюць мяжу, калі мігранты там робяць што хочуць. А вось што думаюць пра гэта мясцовыя жыхары, які раней жылі ціхі, мірна, а зараз бачаць  каля сваіх хат і арабаў, і неграў? Страшна стала жыць на ўскрайку Беларусі, ўлада не забяспечвае бяспеку, няма стабільнасці.

Цяпер чытаюць

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў55

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак пасля вобшукаў і звальнення заявіў, што пойдзе на фронт5

«Слова гасударава на вас такое — загадана паліць». Як расейцы разрабавалі і спалілі Віцебск: сведчанне відавочца трагедыі17

Манахіням, якія збеглі з дома састарэлых у свой манастыр, дазволілі застацца там пры ўмове, што яны пакінуць сацсеткі

Уначы быў закрыты аэрапорт у Вільні 

Міліцыя, БТ і тысячы ботаў. Даследчыкі раскрылі, хто і як маніпулюе беларускім тыктокам18

Трамп ануляваў большасць дакументаў, падпісаных Джо Байдэнам12

Да 2100 года палова сусветных пляжаў можа знікнуць3

У Чорным моры гараць ужо два танкеры з расійскага ценявога флоту12

З «памілаванага» ксяндза Генрыха Акалатовіча хочуць спагнаць вялізны штраф6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў55

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць