Спорт33

Чэмпіёнам свету па шахматах стаў 18-гадовы гросмайстар з Індыі

Індыйскі гросмайстар Гукеш Дамараджу абыграў кітайца Дзін Ліжэня ў матчы за шахматную карону. Агульны лік матча — 7,5: 6,5 на карысць індыйца.

Гукеш Дамараджу. Фота: Andrzej Iwanczuk/NurPhoto via Getty Images

12 снежня Дамараджу выйграў 14-ю партыю матчу, які праходзіў у Сінгапуры. 18-гадовы гросмайстар перамог чорнымі фігурамі на 58-м ходзе.

Дамараджу стаў 18-м чэмпіёнам свету па шахматах і самым маладым чэмпіёнам у гісторыі.

Ранейшы чэмпіён свету Дзін Ліжэнь не здолеў гэтым разам абараніць свой тытул. У 2023 годзе ён абыграў у матчы за шахматную карону расіяніна Яна Няпомняшчага.

Каментары3

  • Акіян
    12.12.2024
    18-гадовы? Яму ж пад 40 з выгляду
  • ололо
    12.12.2024
    Акіян, але 18. Адзін з выбітных шахматыстаў новай індыйскай генерацыі.
    Хаця гулялі абодва так сабе
  • Коморра
    12.12.2024
    Акіян, дык а Міколку з выгляду таксама пад 40. Усе, абцяжараныя мудрасцю, выглядаюць старэйшымі за свой біялагічны ўзрост. І наадварот, каго прырода пакрыўдзіла, выглядаюць юнакамі ў 70 гадоў.

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ11

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я3

Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»33

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі8

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну12

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць