Навука і тэхналогіі66

Прарыў у чорнай металургіі: новы метад павышае хуткасць вытворчасці ў 3600 разоў

Кітайскія навукоўцы сцвярджаюць, што іхні метад вытворчасці жалеза не толькі хуткі і танны, але і бяспечны для навакольнага асяроддзя.

Steelmaking вытворчасць сталі производство стали
На сталеліцейным заводзе ў горадзе Чэндэ правінцыі Хэбэй. Фота: Feng Li/Getty Images

Як піша ChemAnalyst.news, пасля больш чым дзесяці гадоў інтэнсіўных даследаванняў кітайскія навукоўцы прапанавалі тэхналогію вытворчасці жалеза, якая гатовая зрабіць рэвалюцыю ў сусветнай сталеліцейнай прамысловасці.

Па словах інжынераў, якія ўдзельнічалі ў праекце, метад заключаецца ва ўпырскванні здробненай да парашку жалезнай руды ў звышгарачую печ, што выклікае «выбуховую хімічную рэакцыю».

У выніку з'яўляюцца ярка-чырвоныя кроплі вадкага жалеза, якія падаюць уніз і збіраюцца на дне печы, утвараючы струмень высакачыстага жалеза, якое можна выкарыстоўваць для ліцця ці падчас «аднаэтапнай вытворчасці сталі», абыходзячы традыцыйныя этапы, такія як плаўленне жалеза ў чыгун і перапрацоўка чыгуну ў сталь.

Як адзначаюць аўтары, ім удалося вырашыць адну з ключавых праблем у распрацоўцы тэхналогіі вытворчасці жалеза ва ўзважаным стане — стварэнне канструкцыі фурмы для распылення руды. Гэты крытычна важны кампанент павінен эфектыўна рассейваць часціцы жалезнай руды ў высокатэмпературнай печы для ініцыяцыі неабходнай хімічнай рэакцыі.

Кітайскія вучоныя распрацавалі віхравую фурму, здольную ўпырскваць 450 тон часціц жалезнай руды ў гадзіну. Рэактар, абсталяваны трыма такімі фурмамі, можа вырабляць 7,11 мільёна тон жалеза ў год.

Тэхналогія, якую назвалі флэш-вытворчасцю жалеза, дазваляе завяршыць працэс за ўсяго 3-6 секунд, у адрозненне ад традыцыйных доменных печаў, дзе гэта займае 5-6 гадзін. У выніку хуткасць вытворчасці жалеза павышаецца больш чым у 3600 разоў. Даследчыкі таксама палічылі, што іх тэхналогія можа скараціць спажыванне энергіі больш чым на траціну.

Новы метад таксама эфектыўны для выкарыстання руд з нізкім ці сярэднім утрыманнем жалеза, якія шырока распаўсюджаныя ў Кітаі. Наяўныя метады вытворчасці жалеза залежаць ад руд з высокім утрыманнем жалеза, і Кітай выдаткуе значныя сродкі на іх імпарт з Аўстраліі, Бразіліі і Афрыкі.

Як адзначаюць вучоныя, прапанаваны імі новы метад вытворчасці жалеза не патрабуе выкарыстання вугалю, які з'яўляецца неабходным кампанентам у традыцыйным працэсе доменнага плаўлення чыгуну.

Новая тэхналогія здымае патрэбу ў вугальным коксе, што дазваляе зменшыць выкіды вуглякіслага газу і паменшыць залежнасць ад выкапнёвых крыніц энергіі, робячы вытворчасць больш экалагічна чыстай і энергаэфектыўнай. Гэта з'яўляецца важным крокам у дасягненні «амаль нулявых выкідаў вуглякіслага газу» сталеліцейнай галіною.

Каментары6

  • Вадя
    13.12.2024
    Очень непростой метод. Раздробить до порошка и впырснуть в сверхгорячую???) печь... Похоже на бонбу...
  • Хлусаваты
    13.12.2024
    Нешта мне падказвае, што ёсць нейкі "нюанс", пра які ў артыкуле не гаворыцца.
  • метал з кітайскага рысу
    13.12.2024
    даеш цяпер джылі за дваццаць тысяч быноў? інакш не паверу

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ11

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я3

Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»33

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі8

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну12

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць