Грамадства2222

У Беларусі пачалі піяр-кампанію, крыўдную для Прыднястроўя

Лукашысцкія тэлеграм-каналы заклікаюць пахваліцца ў сацсетках перад Еўропай танным газам у Беларусі і Расіі. Але балюча будзе толькі жыхарам непрызнанай прарасійскай рэспублікі, якая засталася без газу ўзімку.

Скрыншот відэа

Беларуская прапаганда зноў выкарыстоўвае заезджаную тэму пра тое, што цэны на газ у варожай Еўропе б'юць рэкорды, а вось у Саюзнай дзяржаве быццам бы ўсё настолькі добра, што можна ўключыць усе чатыры камфоркі газавай пліты. 

Менавіта ролікі ў такім стылі і заклікаюць рабіць беларусаў праўладныя каналы, каб перадаць цёплае прывітанне суседзям ЕС.

«У нас — танны газ, а ў вас?» — пытаюцца лукашысты.

Праўда, зачапіць у Еўропе такі трэнд можа толькі жыхароў адной краіны — непрызнанага прарасійскага Прыднястроўя, якое сутыкнулася з энергетычным крызісам пасля таго, як Украіна спыніла 1 студзеня транзіт расійскага газу. Жыхары рэспублікі пасярод зімы засталіся без ацяплення і гарачай вады, спынены прамысловыя прадпрыемствы, а электрасеткі не вытрымліваюць нагрузкі.

Газ пакуль застанецца даступным для прыгатавання ежы ў шматкватэрных дамах Прыднястроўя. Гэта будзе магчыма дзякуючы запасам у сістэме газаправодаў, пакуль ціск у сетцы не знізіцца да крытычнага ўзроўню.

Скрыншот відэа
Скрыншот відэа
Скрыншот відэа
Скрыншот відэа

Каментары22

  • :/
    05.01.2025
    "что бы" ? а што гэта значыць?
  • 0101
    05.01.2025
    У савецкім саюзе энергарэсурсы былі амаль дармовыя. І дзе той СССР? Краіну мяняеце на гпх і яшчэ хвпліцеся гэтым?
  • Лол
    05.01.2025
    Дык а што толку з таннага газу, калі ў Польшчы мінімалка ўжо 1000$, а ў Беларусі 150$ ? Калі так паглядзець, то танны газ прыкмета беднасці. Газ на хлеб не намажаш.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

Дасведчанаму айцішніку з EPAM прысудзілі калонію за данаты. Пагражала да васьмі гадоў7

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя4

Захворванні, якія пераносяць камары, становяцца сур'ёзнай праблемай у Еўропе3

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць