Меркаванні66

Фрыдман: Патэнцыйна Галоўчанка можа быць для Лукашэнкі пагрозай

Аналітык Аляксандр Фрыдман у праграме «Обычное утро» разважае, ці пакіне Лукашэнка Рамана Галоўчанку на чале ўрада.

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

На нарадзе 4 лютага Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе прапаноўваць кандыдатуры для новага складу ўрада.

«Трэба зараз паглядзець па спісе, пачынаючы ад прэм'ер-міністра да кіраўніка канцэрна і губернатараў. На гэтай камісіі Качанава, Сергеенка, генеральны пракурор і гэтак далей — вось гэтая вярхушка. Хацелася б, каб вы свае прапановы ўнеслі, ваша меркаванне мы разгледзім пры прыняцці рашэнняў», — цытуе палітыка БелТА.

«Цяпер вельмі важна сфармаваць урад моцны, які не будзе хадзіць і плакацца, што там складана, там цяжка», — дадаў ён.

Аналітык Аляксандр Фрыдман у праграме «Обычное утро» разважае: Галоўчанка — вельмі дасведчаны, амбіцыйны і прафесійна падрыхтаваны і адрозніваецца ад «усёй шэрай беларускай наменклатуры». Акрамя гэтага, Галоўчанка — чалавек з самастойнымі сувязямі ў Маскве, дзе ён калісьці вучыўся.

«У яго там, відаць, і сувязяў, і падтрымкі можа быць дастаткова шмат», — лічыць Фрыдман і заўважае, што гэта можа вельмі не падабацца Лукашэнку.

«Калі ўявіць сабе такую сітуацыю, што Масква сапраўды палічыла б неабходным Лукашэнку замяніць, ці здарыўся б форс-мажор і трэба было паставіць свайго чалавека, лаяльнага Расіі, то хіба што лепшага кандыдата, чым Галоўчанка, з пункту гледжання Расіі, знайсці было б немагчыма. І гэта можа стаць мінусам у сістэме Лукашэнкі», —

прагназуе Фрыдман і праводзіць параўнанне з кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыем Крутым.

«Круты больш свой для Лукашэнкі. Круты — гэта прадукт лукашэнкаўскай эпохі. А Галоўчанка…. Там усё трохі складаней.

І тое, што ён у Расіі дастаткова доўга быў, што ён там вучыўся, што ў яго, цалкам відавочна, там ёсць сувязі. І акрамя таго, ён валодае пэўнай харызмай. Ён яе, праўда, хавае галоўным чынам ва ўмовах гэтай сістэмы. Што і зразумела. Але Галоўчанка паказаў у 2020 годзе, што ён можа прамаўляць, можа камунікаваць з публікай, ён выглядае дастаткова сучасным чалавекам.

Таму патэнцыйна ён можа быць для Лукашэнкі пагрозай, таму што ён не робіць уражанне чалавека, які цалкам бы пагадзіўся з роллю марыянеткі, умоўна кажучы, пры старшыні Усебеларускага народнага сходу Лукашэнку. У гэтага чалавека ёсць амбіцыі, і гэта відаць. І такі чалавек можа быць з часам небяспечны для Лукашэнкі».

Каментары6

  • Хех
    04.02.2025
    Нашы пухлячкі з рыб'імі вачанятамі
  • даведка
    04.02.2025
    У Головченко глаза были налиты кровью, когда Лукашенко объяснял, почему в случае его отхода от власти и.о. президента станет не он, премьер-министр, а гл верхней палаты парламента Кочанова. Вот только Головченко человек Шеймана, как и Швед, поэтому они так просто власть в этой стране некой бабе не отдадут.

    Но тучи сгущаются над Головченко, на что указывает полное перетрахивание руководящего состава аппарата Совета Министров в конце прошлого года, в результате которого полковнику Головченко удалось некоторых своих людей, включая помощника, устроить на дипломатические посты в загранучреждения, которым отведена роль по выводу наворованных капиталов режима за границу.
  • .
    04.02.2025
    Падтрымліваю знішчэнне небяспечных лукашыстаў праз укіды, разлічаныя на рэўнасць Лукашэнкі, у серыі артыкулаў "ён небяспечны для Лукашэнкі".

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм8

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць