Грамадства

У Полацку бацькі пакінулі маленькае дзіця адно ў машыне на марозе

Супрацоўнікам ДАІ давялося ратаваць маленькае дзіця, якое больш чым на гадзіну засталося адно ў зачыненым аўтамабілі на марозе ў Полацку, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Віцебскага аблвыканкама.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак сілавікоў, экіпаж ДАІ атрымаў інфармацыю, што паблізу полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў зачыненай машыне Renault плача паўтарагадовае дзіця.

«Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі ДАІ высветлілі ў відавочцаў, што дзіця знаходзіцца ў аўтамабілі адно ўжо больш за гадзіну. Тэмпература паветра на вуліцы дасягала мінус 10 градусаў», — сказалі ва ўпраўленні.

Там таксама ўдакладнілі, што інспектары здолелі адкрыць дзверы аўто, дасталі малое і аднеслі яго ў службовую машыну.

Бацькі хлопчыка вярнуліся пазней. Яны заявілі, што дзіця было цёпла апранутае і ў салоне заснула, а яны адлучаліся ненадоўга. Цяпер інспекцыя па справах непаўналетніх праводзіць па гэтай справе праверку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе65

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

Віктар Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў за дзень4

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж6

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць