Свет22

У Хабараўскім краі выпаў з дзявятага паверха чыноўнік, які крытыкаваў расійскую армію

У расійскім Хабараўскім краі знайшлі мёртвым супрацоўніка адміністрацыі горада Нікалаеўск-на-Амуры. Ён упаў з дзявятага паверха, паведаміла дзяржаўнае агенцтва ТАСС.

Арцём Прымак. Фота: VK

Па словах суразмоўцы агенцтва, раней чыноўнік негатыўна выказваўся на адрас расійскіх вайскоўцаў, праз што стаў фігурантам крымінальнай справы аб публічных закліках да экстрэмізму. Яму пагражала да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Паводле звестак тэлеграм-канала Mash, загінулы — 44-гадовы Арцём Прымак. Да гэтага ён запісаў відэа з прабачэннямі. У кадры чыноўнік, запінаючыся і перакручваючы словы, зачытвае па паперы, што «заклікаў у інтэрнэце да забойства расіян, якія ўдзельнічаюць у спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны». Таксама Прымак заявіў, што публікаваў адпаведныя каментары «пад уплывам праўкраінскіх медыярэсурсаў».

Паведамляецца, што гэта было ў 2023 годзе, а яшчэ раней, у маі 2022-га, чыноўніка судзілі «за дэманстрацыю свастыкі ў сацсетках» — тады яму прызначылі штраф у памеры 1000 рублёў.

5 лютага Расфінманіторынг унёс Прымака ў рэестр «тэрарыстаў і экстрэмістаў». Канал таксама апублікаваў вытрымку з нібыта перапіскі чыноўніка з блізкімі. Паводле гэтай інфармацыі незадоўга да смерці ён адправіў ім сваё фота і прасіў «запомніць яго такім».

5 лютага нечым падобны выпадак адбыўся ў Санкт-Пецярбургу, дзе трагічна загінуў 59-гадовы ўральскі бард Вадзім Стройкін. Ён выкінуўся з 10-га паверха ў той час, калі ў кватэры, у якой мужчына жыў, праводзілі ператрус па пытанні нібыта зробленых ім данатаў на Узброеныя сілы Украіны.

У кватэру Стройкіна прыйшлі шасцёра сілавікоў з двума панятымі, але ператрус скончыўся нечакана. Падчас яго музыка адпрасіўся на кухню, каб выпіць вады, і пасля гэтага жывым яго не бачылі. Затое пад сцяной 17-павярховіка, у якім ён жыў, знайшлі мёртвае цела. 

Каментары2

  • Ганьба
    15.02.2025
    Бач, расейскія чыноўнікі наважваюцца крытыкаваць уладу. У акупаванай жа Беларусі маўчок.
  • Владислав
    15.02.2025
    Ефесбешники знають, що їхні обвинувачення в суді виглядатимуть по дурному, і тремтять.
    Легше діяти по путінськи: отруїти новічком, викинути з вікна, зарізати в підворотні...

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў17

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць