Грамадства11

У Барысаве спрабавалі прадаць з аўкцыёну старыя дрэвы без зямлі

На сайце Цэнтра прамысловай ацэнкі ў раздзеле «Аўкцыёны» выданне «Смартпрэс» заўважыла незвычайныя лоты — два «камплекты» дрэў вялікага ўзросту, якія растуць у Барысаве па адрасе вуліца вуліца Марозава, 87.

Першы лот — 78 раслін — ацэнены ў 28 170 рублёў са старту таргоў. У яго ўвайшлі драбналістыя ліпы, бальзамічныя таполі, павіслыя бярозы, два ясені, адна яблыня, адна белая вярба, а таксама кусты пузыраплодніка каліналіснага і снежнаягадніка белага.

Другі складаецца з сямі насаджэнняў: шасці ліп і пузыраплодніка. Ягоны стартавы кошт склаў 4 563 рублі.

Пры гэтым на абодва лоты цана ўжо зніжаная на 10% ад першапачатковай.

Цікава, што прадаюцца толькі самі расліны, а не тэрыторыя, на якой яны растуць. Што рабіць з такой пакупкай, незразумела.

Новаму ўласніку, калі б такі знайшоўся, давядзецца несці адказнасць за гэты зялёны куток (у тым ліку, калі нейкае дрэва абрынецца з-за ветру або па іншых прычынах), і не факт, што гэтыя насаджэнні атрымаецца ссекчы на дровы або паспрабаваць зрабіць з іх піламатэрыялы. Бо па законе «Аб раслінным свеце», калі дрэвы і кусты растуць па-за межамі прыватных падворкаў або аб'ектаў, якія належаць прадпрыемствам і арганізацыям, іх высечка без адпаведных дакументаў на дазвол забароненая.

На аўкцыён расліны трапілі як маёмасць прадпрыемства-банкрута. Там жа апынуліся і некаторыя пабудовы таго ж уласніка па тым жа адрасе, напрыклад, воданапорная вежа і падземныя складскія памяшканні.

Сам аўкцыён ужо завяршыўся, ахвотных пазмагацца за аб'екты расліннага свету не знайшлося. Аднак, як адзначана на сайце, прадавец можа выставіць лот на паўторныя таргі.

Каментары1

  • Вольга
    17.02.2025
    Чакаем на продаж паветра паміж дрэвамі.

Цяпер чытаюць

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці14

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі адкрылі помнік маршалу Ракасоўскаму16

Украіна на перамовах з ЗША адхіліла тры ключавыя патрабаванні «мірнага плана»21

У Расіі фітнэс-блогер памёр, рэкламуючы свой курс па пахудзенні1

У Мінпрацы патлумачылі, як беларусы з працай у Еўрасаюзе могуць пазбегнуць залічэння ў «дармаеды»6

Стала вядома, якую блатную пасаду атрымаў пасля вызвалення з СІЗА экс-дырэктар Палаца Рэспублікі6

Шрайбман мяркуе, што Беларусь можа быць на парозе пералому33

«Думаў, гэта качкі, а там дзіця!» Мінчук дапамог школьніку выбрацца са Свіслачы

У Расіі, абараняючы незнаёмую жанчыну, загінуў 33‑гадовы беларус12

Лукашэнка прапанаваў Пуціну правесці перамовы па Украіне ў Мінску12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці14

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць