Грамадства1111

Офіс Ціханоўскай: Гуманітарныя візы павінны выкарыстоўвацца строга па прызначэнні

Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі пракаментаваў сітуацыю са скарачэннем выдачы гуманітарных візаў беларусам у Польшчы.

Дзяніс Кучынскі падкрэсліў, што рашэнне Польшчы аб узмацненні сістэмы выдачы візаў накіравана на забеспячэнне празрыстасці і бяспекі міграцыйных працэсаў, бо

гуманітарныя візы павінны выкарыстоўвацца строга па прызначэнні — для абароны людзей, якія сапраўды знаходзяцца пад пагрозай пераследу.

Пры гэтым Дзяніс Кучынскі адзначыў, што скарачэнне выдачы гуманітарных візаў у Польшчы нагадвае пра пытанні іх атрымання ў іншых краінах, перадусім у Грузіі, «якая раней лічылася бяспечнай, аднак значная колькасць беларусаў, якія там знаходзяцца цяпер, сапраўды могуць сутыкнуцца з пагрозай дэпартацыі і экстрадыцыі». У гэтым кантэксце «важна распрацоўваць альтэрнатыўныя механізмы, якія дадуць магчымасць людзям атрымаць абарону ў іншых бяспечных краінах».

Што тычыцца шэнгенскіх візаў, то, па словах дарадцы Святланы Ціханоўскай, беларусы могуць атрымаць іх у амбасадах Італіі, Францыі, Германіі ў Мінску, а таксама праз візавыя цэнтры.

Праблема ў тым, што рэжым Лукашэнкі не дазваляе пашыраць консульскія паслугі ў Беларусі, і гэта ўскладняе працэс. Што тычыцца беларускіх дэмакратычных сіл, то яны пастаянна звяртаюцца да еўрапейскіх урадаў з просьбай павялічыць колькасць даступных візаў, нягледзячы на сур’ёзныя перашкоды.

Каментары11

  • Жора
    06.03.2025
    "могуць атрымаць іх у амбасадах Італіі, Францыі, Германіі ў Мінску, а таксама праз візавыя цэнтры"

    Італія - час ад пачатку працэсу ад атрымання візы на сёння 8-12 месяцаў, Францыя - толькі па запрашэннях ад сваякоў, Германія - час чакання пад 12 месяцаў. "Могуць атрымаць". Каб той Кучынскі так заўсёды візы атрымліваў...
  • Жыгуль
    06.03.2025
    Каб не злоўжыванні, можа і далей бы былі тыя візы. А так мо і добра, што схема "Гумку открою, в Польшу на закупы сгоняю" ужо не спрацуе.
  • Pardon, je ne parle pas francais
    06.03.2025
    Дзяніс Кучынскі, нам скарачэнне выдачы візаў у Польшчы нагадвае не пра Грузію, а пра самалёт Сікорскага з Ціханоўскай у Брусэль. Скажы нам, родны: колькі каштуе Радзіма?

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць