Свет22

Саакашвілі асудзілі яшчэ на дзевяць гадоў турмы

Суд у Грузіі прысудзіў да 9 гадоў пазбаўлення волі былога прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі па справе аб крадзяжы бюджэтных сродкаў на 9 мільёнаў лары (каля $3,2 мільёна), піша Mtavari.tv.

Справа тычыцца крадзяжу бюджэтных сродкаў у асабліва буйным памеры. Суддзя Бадры Качламазашвілі нядаўна абвясціў гэтае рашэнне. 

Разам з Саакашвілі судзілі Тэймураза Джанашыя — былога кіраўніка спецыяльнай службы дзяржаўнай аховы. Яго прысудзілі да выплаты штрафу ў памеры 300 000 лары.

Абодвум падсудным былі прад'яўленыя абвінавачванні па частцы другой і частцы трэцяй артыкула 182 Крымінальнага кодэкса, якая мае на ўвазе незаконнае прысваенне буйных сум грошай групай асоб з выкарыстаннем свайго службовага становішча па папярэдняй змове. Падсудныя абвінавачваліся ў растраце бюджэтных сродкаў на суму 9 мільёнаў лары.

Міхаіла Саакашвілі затрымалі ў кастрычніку 2021 года, калі ён вярнуўся будучы ў вышуку ў Грузію напярэдадні парламенцкіх выбараў і потым асудзілі на тры гады зняволення, потым яшчэ на тры.

Доўгі час ён знаходзіцца ў турэмным шпіталі.

Каментары2

  • Грузінскі груз
    12.03.2025
    Дзе зараз "дэмакратычная прэзідэнтка", якую заклікалі памілаваць Саакашвілі яшчэ ў адносна вегетарыянскія час? Але ж тая адмовілася. Як тут не паверыць, што яна была толькі шырмай, каб пускаць пыл у вочы заходнім партнёрам, пакуль гэта было выгодна Іванішвілі? Яна сваю частку аперацыі выканала на пяцёрку.
    • Свабодны чалавек
      12.03.2025
      Грузінскі груз, немагчыма было памілаваць, калі яшчэ ішоў "судовы" працэс. Яны спецыяльна цягнулі з выракам.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы7

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

У Краснадарскім краі жорсткую пасадку зрабіў самалёт ДТСААФ з парашутыстамі2

Першае палітычнае забойства ў Беларусі: выбух у цэнтры горада і дзіўная гібель галоўнага падазраванага15

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава35

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі20

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы7

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць