Грамадства297297

Зянон Пазняк: Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Трампа

Ветэран беларускага руху даў нядзельную ўстаноўку сваім прыхільнікам, у якой заклікаў не злаваць Амерыку і Трампа.

Лідар руху «Вольная Беларусь» і кандыдат у прэзідэнты — 1994 Зянон Пазняк засцярог сваіх падпісчыкаў ад крытыкі ЗША і Дональда Трампа.

«Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Амерыку і законна выбранага амерыканскім народам прэзідэнта Дональда Трампа. Ніхто не мае права зневажаць асобу і ганьбіць вялікую дэмакратычную краіну, ад якой залежаць лёсы свету. Усё, што робіць і што будзе рабіць прэзідэнт Трамп, ідзе на карысць Украіны і ўрэшце можа стаць яе паратункам», — тлумачыць Пазняк.

Ён пералічвае стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі на цяперашнім гістарычным этапе:

1) Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь.

2) Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.

3) Пазбавіцца ад акупацыйнага лукашысцкага рэжыму і разбуральнага ўплыву Расіі.

Пазняк тлумачыць, што адзіная краіна, якая магла б дапамагчы беларусам утрымацца і нават дасягнуць будучыні, — гэта ЗША. І, адпаведна, Трамп.

Ён спадзяецца, што ў Беларусь пацякуць амерыканскія інвестыцыі, узамен на зняцце санкцый выйдуць на свабоду палітвязні, а Беларусь атрымае кампенсацыі за санкцыі.

Пазняк перакананы, што перамовы аб міры пачнуцца. На яго думку, у беларускіх і ўкраінскіх нацыянальных інтарэсах, каб гэтыя перамовы адбываліся ў Мінску, у Беларусі.

«Будучыня будзе (павінна стаць) толькі такой, беларускай і сваёй, бо іншай будучыні ў гэтых абставінах не можа быць», — падсумоўвае Пазняк свой зварот пад назвай «Беларусь перадусім».

Каментары297

  • Filipp
    16.03.2025
    Тут ўсё даволі проста, сярод тых, хто супраць сучаснай ўлады ў Беларусі, даволі шмат левакоў і яны ніяк не могуць падтрымліваць Трампа, бо ён выступае супраць іх.
  • Слушна
    16.03.2025
    Пішыце дакладна "Нацыянальны лідар Беларусі Зянон Пазняк". Гэта даказана часам, а не фэйкавай грантадзейнасцю, якая вось-вось ляснецца.
  • стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы
    16.03.2025
    Зянон Пазьняк.
    Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі на цяперашнім гістарычным этапе:

    1) Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь.

    2) Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.

    3) Пазбавіцца ад акупацыйнага лукашысцкага рэжыму і разбуральнага ўплыву Расіі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай15

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі6

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

Навукоўцы здолелі прачытаць рукапіс, які згарэў амаль 2000 гадоў таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць