Аўто1919

«Не спрацавала ні адна з сістэм бяспекі». Уладальнік Belgee, які днямі перавярнуўся ў Мінску, вырашыў судзіцца з вытворцам

Уладальнік аўтамабіля Belgee X50, які 17 сакавіка патрапіў у аварыю ў Мінску, вырашыў судзіцца з заводам-вытворцам. Прычынай сталі, як сцвярджае сам вадзіцель, сістэмы бяспекі аўтамабіля, якія не спрацавалі пры ДТЗ.

У ДАІ Мінска паведамілі, што, паводле папярэдняй інфармацыі, 42-гадовая кіроўца Nissan, выязджаючы з прылеглай тэрыторыі, не дала перавагу Geely, які рухаўся па Даўгінаўскім тракце. Ад удару Geely адкінула на аўтамабіль Volkswagen, а затым ён перакуліўся. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, распавялі ў ДАІ.

Кіроўца Geely, які перавярнуўся, звязаўся з Onliner і падзяліўся падрабязнасцямі здарэння.

Мужчына заявіў, што пры аварыі ў яго аўтамабілі «не спрацавала ні адна з сістэм бяспекі, якія, як сцвярджаецца, ёсць», з-за чаго ён вырашыў судзіцца з заводам-вытворцам.

— Планую судзіцца з заводам-вытворцам, бо пры аварыі ў маім аўтамабілі не спрацавала ні адна з сістэм бяспекі, якія, як сцвярджаецца, ёсць. Не спрацавала ні адна падушка бяспекі, не заблакаваўся рухавік, і я, лежачы ў перакуленым аўтамабілі, спрабаваў заглушыць рухавік, каб аўтамабіль не загарэўся, - распавёў ён.

Для пачатку мужчына вырашыў дачакацца ацэнкі пашкоджанняў спецыялістам, пасля чаго ён плануе звязацца з афіцыйным дылерам і толькі пасля гэтага аддаць аўто ў рамонт, а пакуль — рыхтуецца да суду.

Пры гэтым мужчына зазначыў, што гэта для яго не першае аўто беларуска-кітайскага брэнда. Перад гэтым ён, па яго словах, меў Belgee X70 і «якіх-небудзь праблем з бяспекай не выявіў».

Каментары19

  • Ciл табе i мужнасцi
    20.03.2025
    Судзiцца з прадзяржаўнай канторай такое сабе. Тым больш калi не да законаў. У вогуле кiдай дурное ды пераязджай у Польшчу. Хочаш з комiса бяры альбо па аб'яве, хочаш з салону альбо сам едзь да Немцаў - там выбар больш цiкавы. Людзi аўта як пальчаткi мяняюць.
  • Федзя
    20.03.2025
    Системы оказались умней владельца!))))
  • Жора
    20.03.2025
    Панакупляюць кітайскіх падробак, а потым судзіцца. Ведалі, што куплялі.

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў14

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне3

У Мінску ў кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

У Беларусі прадаюць унікальны аўтамабіль. Паглядзець яго можна толькі за грошы1

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»112

Тут незвычайныя спальні. У Калодзішчах прадаецца свежаўзведзены катэдж з бярозавым гаем проста на ўчастку1

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека3

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў14

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць