Жыхар Пінска амаль паўтара года дапамагаў здзяйсняць здзелкі з крыптавалютамі, пакуль гэта не заўважыла падаткавая.

Пінчук выкарыстаў крыптабіржу, якая не з'яўляецца рэзідэнтам ПВТ і не зарэгістраваная як аператар крыптаплатформы на тэрыторыі Беларусі. Мужчына здзейсніў 3792 здзелкі па адчужэнні токенаў. Паводле матэрыялаў суда, ён незаконна зарабіў больш за 2,5 млн рублёў.
У Беларусі лічыцца незаконнай і забароненая прадпрымальніцкая дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку ІП, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі ПВТ, па аказанні паслуг у здзяйсненні здзелак з крыптавалютамі. Фізічным асобам, у тым ліку ІП — рэзідэнтам ПВТ, забаронена прадаваць і купляць крыптавалюту па-за беларускімі крыптабіржамі (крыптаабменнікамі).
Суд прыйшоў да высновы, што мужчына займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, і прызначыў яму штраф 2100 рублёў з канфіскацыяй аднаго адсотка атрыманага даходу — 25 547,07 рубля, без канфіскацыі прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння.
Пастанова суда не абскарджана і ўступіла ў законную сілу.
-
Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент
-
«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў
-
У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну
Каментары