Ад рэдакцыі77

Мы ідзём другім пуцём

Лукашэнка паспяшаўся засцерагчы эліты ад хаўрусу з Масквой, якая блаславіла пераварот у Бішкеку. Піша Барыс Тумар.

СМІ дыктатараў ад Мінска да Алма-Аты ахвотна паказваюць нехарошыя наступствы перавароту ў Бішкеку: спаленыя крамы і разрабаваны прэзідэнцкі палац. Яны пры гэтым забываюцца сказаць, што найперш пацярпелі сеткі, што належалі клану (экс-?)прэзідэнта Бакіева.
Змаганне за ўладу ў нізкаразвітых краінах не робіцца ў белых пальчатках. У Кіргізіі свае традыцыі. Гэта горная нацыя, з вялікімі традыцыямі самакіравання, але і самасудоў. Рабіць пераварот з’ехаліся насельнікі райцэнтраў і вёсак, і перш чым паехаць дахаты, яны прагнулі помсты за забітых сяброў. Па іх слядах свой кавалак прагнуць вырваць самасёлы. Пачаліся сутычкі на этнічнай глебе.

Што да Азіі і даўнейшай Еўропы, то многія рэвалюцыі і перавароты суправаджаліся беспарадкамі і марадзёрствам. Вельмі часта іх правакуюць старыя рэжымы, каб апраўдаць «навядзенне парадку» і захаванне ўлады. Так было, напрыклад, у Інданэзіі ў 1998 годзе, калі сваякі дыктатара Сухарта інспіравалі марадзёрствы і пагромы, пераважна супраць кітайскіх гандляроў, у якіх загінулі 1500 чалавек і згарэла 9000 дамоў.

Лукашэнка паспяшаўся засцерагчы эліты ад хаўрусу з Масквой, якая блаславіла пераварот у Бішкеку. Пасля той русіфікацыі Беларусі, якую ён правёў, яму ёсць падставы баяцца лёсу, які спатыкаў візантыйскіх сатрапаў.

Толькі дарма шукаць у Кіргізіі паралелі з Беларуссю. Беларусь не Кіргізія. Мы не горная і не мусульманская і не бедная нацыя. Палітычныя трансфармацыі ў Мінску будуць адбывацца інакш — сцэнары аксамітных рэвалюцый (Чэхія, Балгарыя, Украіна), кантракта эліт (Польшча, Літва) ці хаатычнага, але не пагромнага скідання маразмаванага рэжыму (Румынія) застаюцца больш імавернымі. Хоць імавернасць падрыхтаванага Масквой перавароту таксама не выключаецца.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць5

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе1

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць