Меркаванні33

Наша за акіянам

У цэнтры Каракаса адкрылі манумент работы класіка беларускае скульптуры Анатоля Анікейчыка. Гэты помнік Фідэлю Кастра — копія. Піша Сяргей Харэўскі.

У цэнтры Каракаса адкрылі манумент работы класіка беларускае скульптуры Анатоля Анікейчыка. Гэты помнік Фідэлю Кастра — копія.

Арыгінал помніка, створаны ў 1973 годзе, можна пабачыць у Нацыянальным мастацкім музеі. Летуценны лідэр рэвалюцыі, яшчэ малады і энергічны, глядзіць у неба, у недасяжную будучыню.

Хоць сам Анікейчык памёр у 1997 годзе, яго творчы даробак і дасёння вызначае шлях беларускай скульптуры. Кожны ведае яго помнік Янку Купалу ў Мінску. Альбо мемарыяльны комплекс «Прарыў» пад Вушачамі ці помнік Гастэлу ў Радашковічах.

Або яго «Юнацтва», што ўпрыгожвае сквер ля Чырвонага касцёла. Аголеныя постаці дзяўчыны і дзецюка імкнуць насустрач адно адному срозь вадзяныя струмені. Калі б давялося тлумачыць пануючы мастацкі метад у краіне сацыялістычнага рэалізму, гэтыя творы для прыкладу не надаліся б. Ужо тады за Анікейчыкам замацавалася слава нонканфарміста.

Ён бываў на Кубе ў 1970-я, асабіста сустракаўся з Кастра. «Востраў Свабоды» натхніў майстра на стварэнне яскравых вобразаў Чэ Гевары і Фідэля. Яны прасякнутыя гераічнай патэтыкай. Мо таму ім не знайшлося месца на плошчах брэжнеўскай эпохі — савецкія правадыры не вытрымлівалі параўнання.

Дый цяпер — на фоне гламурных мануменцікаў і скульптурак, што робяцца ў Беларусі ў наш час, дэкарытыўных постацяў святых і князёў — маштаб Анікейчыка вялізарны, эпічны.

Па той бок Атлантыкі ўжо стаіць яго твор — бюст Янкі Купалы ў Араў-парку ў Нью-Ёрку... Кастра паставяць у цэнтры Каракаса, ля будынка Нацыянальнай Асамблеі.

А яшчэ дзве скульптурныя копіі бюста Аб’яднаная сацыялістычная партыя Венесуэлы падорыць Гаіці. Яшчэ адна копія будзе пастаўленая ў Нацыянальнай галерэі мастацтваў Вэнесуэлы.

Героі Лацінскай Амерыкі дачакаліся свайго часу.

А яшчэ ж у беларускіх зборах перахоўваюцца творы Анікейчыка, прысвечаныя героям нацыянальным — Кастусю Каліноўскаму, Валянціну Ваньковічу. Мо і ім калі знойдзецца месца на плошчах.
Калі не ў нашай краіне, то мо дзе яшчэ...

Каментары3

Цяпер чытаюць

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»20

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Усе навіны →
Усе навіны

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?8

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?3

Зяленскі: Пасля маёй сустрэчы з Трампам у нас можа з'явіцца нешта большае2

Краіны ЕС не здолелі дамовіцца пра выкарыстанне замарожаных рэзерваў Расіі для дапамогі Украіне5

«Сцены ёсць — і дзякуй». Маладую доктарку прымушаюць працаваць у вёсцы з жахлівымі бытавымі ўмовамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»20

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць