У выніку паветранай атакі па Кіеве загінулі шэсць чалавек, ёсць параненыя
Колькасць загінулых ад расійскіх удараў па Кіеве ўзрасла да шасці. У Святочшынскім раёне загінулі не менш як чатыры чалавекі, трое паранены, паведаміў кіраўнік гарадской вайсковай адміністрацыі Цімафей Ткачэнка.

Таксама абломкі трапілі ў жылы дом у Пячэрскім раёне.
У выніку ўдару ўзнік пажар, які распаўсюдзіўся на некалькі узроўняў будынка. Узгаранне зафіксавана на ўзроўні чацвёртага-сёмага паверхаў.
Таксама ў выніку ўдару загінуў чалавек у Белай Царкве.
Каментары