На прадпрыемстве «Гродна Азот» пачалі аднаўляць працу цэха «Аміяк-4». Гэты цэх з 2020 года часта спыняўся праз аварыі, і ў жніўні 2025‑га яго закрылі на рамонт і мадэрнізацыю. Па інфармацыі дзяржаўнага выдання «Гродзенская праўда», на поўны запуск можа спатрэбіцца каля дзесяці дзён.

Цэх «Аміяк-4» неаднаразова спыняўся праз аварыйныя сітуацыі: у 2021 годзе гэта здарылася ў сакавіку і красавіку, а таксама ў іншых падраздзяленнях у ліпені, жніўні і снежні. Праблемы паўтараліся і ў 2022, 2023 і 2024 гадах.
Раней паведамлялася, што завод «Гродна Азот», які знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, плануе да 2026 года рэалізаваць маштабную мадэрнізацыю коштам 800 мільёнаў даляраў, прычым амаль усё абсталяванне — каля 95% — плануюць купіць у Расіі.
На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў
Германія закупляе ўсё больш беларускіх азотных угнаенняў. За тры гады рост у 120 разоў
Работнікам «Гродна Азот» пагражаюць звальненнямі за смартфоны на працы
«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія
Каментары