Гісторыя11

ПАР? Радзіма баабабаў, Шарліз Тэран і Опенгеймераў

Самы час звярнуць увагу на гаспадыню мундыяля — Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Колькі цікавостак пра ПАР.

Футбольнае лета-2010. Самы час звярнуць увагу на гаспадыню мундыяля — Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Колькі цікавостак пра ПАР.

Еўрапейская калонія. Доўгі час, акрамя шматлікіх мурынскіх плямён, тут жылі толькі галандскія каланісты і нешматлікія выгнанцы з Францыі і Нямеччыны. У канцы ХVІІІ ст. прыйшлі брытанцы: калі глянуць на мапу, дык заўважаеш, што Паўднёвая Афрыка — важны перавалачны пункт па дарозе з Еўропы ў Індыю, ключ да росквіту Брытанскай імперыі.

У выніку войнаў брытанцы замацаваліся на мысе Добрай Надзеі. Але ўсё адно еўрапейскага люду ў гэтым кутку планеты не паболела: Паўднёвая Афрыка заставалася адно перавалачным пунктам, проста яшчэ адным паўстанкам па маршруце «Лондан-Бамбей» і «Бамбей-Лондан». На беразе акіяна нават стаялі паштовыя скрыні: караблі, якія ішлі ў Індыю пакідалі пошту для караблёў, якія кіраваліся ў Брытанію, і наадварот.

Краіна вызвалення і паняволення. 1899-1902 - адна з самых драматычных старонак найноўшай гісторыі — вайна белых пасяленцаў Паўднёвай Афрыкі супраць Брытанскай метраполіі. Менавіта адмыслова дзеля бураў ангельскія войскі вынайшлі «хакі». Змагацца ў заўважных чырвоных мундурах ужо не дазвалялі новыя ваенныя ўмовы: з'явілася аўтаматычная зброя. Ангельцам гэта дапамагло — яны перамаглі, але буры атрымалі пэўнае самакіраванне.

Белыя жыхары ПАР, спазнаўшы горкі смак волі, у 1948 г. ўсё ж накінулі пятлю ў выглядзе афіцыйнай палітыкі расавага адасаблення, апартэіду, на шыю карэннага насельніцтва краіны. Толькі ў 90-х г. ХХ ст. пад ціскам чорнай бальшыні і міжнароднага супольнасці кіраўнікі дзяржавы памянялі расісцкія законы і вызвалілі з турмаў шматлікіх палітвязняў, сярод якіх быў будучы першы чорны прэзідэнт краіны, Нэльсан Мандэла.

Made in South Africa.

1. Паўднёвая Афрыка — радзіма самых велічных дрэваў планеты, домападобных баабабаў.

2. Культура Паўднёвай Афрыкі — спалучэнне афрыканшчыны і еўрапейшчыны. Прыклад: у ёханэсбургскіх рэстарацыях можна заказаць стэйк з малпяціны, зробленай на еўрапейскі манер.

3. Радзіма дыяментаў. І не толькі: вялізныя радовішчы золата, плаціны, урану. Няма хіба нафты. А яшчэ ПАР — адзін з найвялікшых пастаўшчыкоў садавіны. Больш за 150 відаў усялякіх сакавітасцяў штодня выязджае на экспарт.

4. Віно. У Беларусі не так шмат паўночнаафрыканскіх тавараў, але заслужанай папулярнасцю карыстаецца віно Made in South Africa, якое ціснуць далёка за экватарам, а разліваюць на мінскім «Крышталі».

Свойская краіна. Калі абгледзець мапу ПАРу, дык у вочы кідаецца анклаў, каралеўства Лесота, аточанае з усіх бакоў. Як яно ўфармавалася? Каралеўства Лесота нарадзілася ў ХІХ ст. у выніку барацьбы паміж галандцамі і ангельцамі. На пэўным этапе Брытанскай імперыі было выгадна існаванне саюзнай дзяржавы туземцаў, якая дапякала сумежны галандскі анклаў — Аранжавую рэспубліку. Лесота дацягнула да нашых дзён, Аранжавая рэспубліка ўлілася ў склад ПАР.

Знакамітыя паўднёваафрыканцы. Нэльсана Мандэлу і нават ягоную няўдаліцу-жонку Ўіні ведаюць усе, а як наконт іншага змагара за правы чорных, таксама нобелеўскага лаўрэата Дэсманда Мпіла Туту?

Хто яшчэ? Правадыр Ёнкер Афрыкаанер, які ў ХІХ ст. уласнымі рукамі аб'яднаў паўднёва-заходнія народы Афрыцы ў вялікую, але нетрывалую дзяржаву, якую сціпла назваў — Імперыя Афрыкаанера.

Адна з самых панадных акторак Галівуду Шарліз Тэран таксама з гэтых краёў.

Крысціян Барнард — кардыёхірург, аўтар першай трансплантацыі сэрца — яе зямляк.

Наастатак, не забудземся на афрыканскіх Радзівілаў — сям'ю Опенгеймераў, дынастыю здабытчыкаў дыяментаў, некаранаваных каралёў Афрыкі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам2

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт25

Брэнд, што робіць аўто для Пуціна, прывёз у Беларусь на выставу калекцыю адзення, абутку і сумак

Каля Мінска на дарогах устанавілі «берлінскія падушкі». Што гэта такое?2

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?11

«Ветэран баявых дзеянняў» падаў на Пугачову пазоў на $18 мільёнаў за абразу расійскага народа15

«Ён жыве ў сваім свеце. Часам у гэты свет прыязджае Пуцін». Зяленскі адказаў на прапанову Лукашэнкі6

Следам за Арменіяй і Сірыяй Расія губляе Малі і ЦАР10

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне3

У Мінску ў кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам2

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць