Здароўе

Дзе ў Беларусі забаронена купацца

Пад забарону трапілі 32 месцы масавага адпачынку.

Пастановы на забарону купання вынесены ў дачыненні да 32 месцаў масавага адпачынку, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Так, у Брэсцкай вобласці забаронена купацца ў 13 месцах адпачынку. Гэта зона адпачынку возера Кацера Камянецкага раёна, пляж ракі Лясная ў Камянцы, вадаём аздараўленчага лагера «Чайка» Ляхавіцкага раёна, месца адпачынку ля вады вёскі Альшаны Столінскага раёна, пляж «Цэнтральны» ў Брэсце, зона адпачынку ракі Шчара ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна, зона адпачынку ракі Ведзьма ў Ляхавічах, гарадскі пляж на возеры Візжар ў Жабінцы, зона адпачынку санаторыяў «Буг» і «Надзея» на рацэ Мухавец Жабінкаўскага раёна, зона адпачынку сажалкі «Палонка», на вадаёме «Павлиново» і на вадасховішчы «Мышанка» Баранавіцкага раёна.

У Гомельскай вобласці таксама нельга купацца ў 13 месцах. Шэсць з іх закрыты з-за адсутнасці абсталяванай пляжу. Гэта зона адпачынку вадаёма пасёлкаў Камунараў, Дуравічы, Крыўск, Кашалёва, Краснае Знамя і Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. Тры зоны адпачынку ў Добрушы закрыты ў сувязі з пачаткам работ па ачыстцы і паглыбленні ракі Іпуць — пляжы «Камяга» і «Гарадскі», а таксама месца адпачынку ў раёне набярэжнай. З-за неадпаведнасці пробаў вады па мікрабіялагічных паказчыках забаронена купацца ў гарадскім парку «Перамога» ў Калінкавічах, на возеры «Камарын», а таксама двух месцах на рацэ Днепр (2-й мікрараён і раён выратавальнай станцыі) у Рагачове.

У Віцебскай вобласці забарона на купанне вынесены ў зоне адпачынку возера Янава Полацкага раёна, азёры Шчаты, Гомель і Суя Полацкага раёна. У Магілёўскай вобласці забаронена купацца на гарадскіх пляжах на рацэ Днепр у Магілёве і Шклове. Асноўная прычына забароны купання — неадпаведнасць пробаў вады па мікрабіялагічных паказчыках, то ёсць перавышэнне дапушчальнага ўтрымання кішэчных палачак, здольных выклікаць кішачныя разлады.

Разам з тым, забароны на купанне пакуль не выносіліся ў Мінску, Мінскай і Гродзенскай абласцях. Па стане на 7 ліпеня было забаронена купацца ў 29 месцах масавага адпачынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах19

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Усе навіны →
Усе навіны

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам13

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

Важныя змены ў законе аб нерухомасці — яны тычацца рэгістрацыі маёмасці

Берасцейцы ў Гданьску ставяць рэкорды па абароце кантэйнераў1

Стала вядома, калі можна спадзявацца на хуткасную электрычку з Мінска ў аэрапорт1

У Францыі могуць заблакаваць Bluesky і Reddit, а Макрон увогуле за забарону сацсетак для дзяцей4

Гандлёвым сеткам будуць даваць ільготныя крэдыты для перадаплаты за агародніну2

Намеснік дырэктара Вялікага тэатра Беларусі — падпалкоўнік міліцыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах19

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць