Грамадства11

Актывісты кампаніі «Наша армія» наведалі Міністэрства абароны

Нядаўна мабілізаваныя маладзёжныя актывісты апазіцыі Іван Шыла і Францішак Вячорка перадалі ў Міністэрства абароны Беларусі больш за паўтары тысячы подпісаў з патрабаваннем рэфармавання арміі.

Сустрэча адбылася 12 жніўня ў пакоі для прыёму гасцей Міністэрства абароны. У ёй удзельнічаў намеснік начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Валерый Цісленка і іншыя прадстаўнікі міністэрства. Ваенныя чыноўнікі адразу ж папрасілі Вячорку пакінуць памяшканне і пагадзіліся размаўляць толькі з Шылам.

Маладзёжны актывіст паведаміў ім пра мэты і задачы кампаніі «Наша армія», а таксама перадаў сабраныя подпісы ў падтрымку рэфармавання Узброеных сіл.

«Нічога канкрэтнага ад іх я не пачуў. Яны далі зразумець, што нічога не вырашаюць», — ацаніў вынікі сустрэчы Іван Шыла. Ён падкрэсліў, што кампанія «Наша армія» будзе працягвацца да таго часу, «пакуль не дасць канкрэтных практычных вынікаў».

Вячорка лічыць, што кампанія праходзіць паспяхова.

«Мы змаглі прыцягнуць увагу людзей да праблем арміі. Толькі дзяржаўныя газеты ў мінулым месяцы прысвяцілі нашай кампаніі некалькі артыкулаў. Наогул, гэта была памылка — забіраць апазіцыянераў у армію», — мяркуе ён.

Як паведамлялася раней, кампанія «Наша армія» стартавала ў канцы чэрвеня. Яе сутнасць — збор подпісаў за рэформы ў арміі. Актывісты кампаніі, у прыватнасці, прапануюць скараціць тэрмін ваеннай службы да аднаго года для прызыўнікоў без вышэйшай адукацыі і да дзевяці месяцаў — для прызыўнікоў з вышэйшай адукацыяй (цяпер — паўтара гады і год адпаведна); павялічыць адпачынак ваеннаслужачым; даць ільготы тым, хто адслужыў у арміі, пры паступленні ў ВНУ; даць магчымасць ваеннаслужачым атрымліваць завочную вышэйшую адукацыю.

Каментары1

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Усе навіны →
Усе навіны

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі19

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года11

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць