Улада

У паліклініках безь відэакамэраў чэргаў ня бачаць?

Цяпер ва ўсіх віцебскіх паліклініках усталёўваюць відэаназіраньне. Не дзеля барацьбы з хабарам ці каб назіраць за станам хворых пацыентаў. Не, за чэргамі!

Цяпер ва ўсіх віцебскіх паліклініках усталёўваюць відэаназіраньне. Не дзеля барацьбы з хабарам ці каб назіраць за станам хворых пацыентаў. Не, за чэргамі!

У віцебскай паліклініцы №1, што па вуліцы Церашковай, спадзяюцца завяршыць мантаж відэасістэмы да канца кастрычніка – якраз перад пачаткам «грыпознага» сезону. Чэргі перад кабінетамі тэрапеўтаў такім часам – самая звычайная, але непрыемная з»ява, і змагацца з імі будуць наступным чынам.

Як толькі галоўны ўрач паліклінікі заўважыць, што пад дзвярыма сабралася шмат народу, ён мусіць «выклікаць хуткую дапамогу» участковаму доктару – зняць з прыёму так званых «вузкіх спецыялістаў» – акулістаў, неўрапатолагаў, хірургаў і накіраваць іх на працу з ахвярамі грыпу ці прастуды.

Студэнтаў старэйшых курсаў віцебскага медыцынскага універсітэта таксама папярэдзілі, што з першымі халадамі ў іх пачнецца гарачая пара: на дапамогу перагружаным супрацоўнікам паліклінік будуць накіроўваць проста з заняткаў.

У віцебскай паліклініцы №4, якую гараджане па старой звычцы дагэтуль называюць «паліклінікай імя Леніна», устаноўка відэакамер ужо завяршаецца. Але выкарыстанне іх у якасці сродку барацьбы з чэргамі не радуе ні дактароў, ні пацыентаў.

Таццяна, урач-неўрапатолаг:

– Я мяркую, што ў кожнага ўрача-спецыяліста дастатковая нагрузка. Да мяне, да прыкладу, ідуць пераважна пажылыя людзі, шмат хто з іх перанёс інсульт, у кагосьці атэрасклероз, хвароба Альцгеймера. Усё гэта дастаткова цяжкія выпадкі, і з імі нехта абавязкова мусіць працаваць. Пасля прыёму трэба пісаць шмат папер, і я не думаю, што гэта будзе правільна, калі мяне раптам паклічуць працаваць замест тэрапеўта.

Павел Пятровіч, пацыент:

– Я прыходжу сюды на прыём да уролага, які бывае ў гэтай паліклініцы нават не кожны дзень, бо сумяшчае працу ў некалькіх медустановах. Калі ў адной з іх ён пойдзе прымаць хворых на грып, то мы ўвогуле застанемся без дапамогі! Я ветэран вайны, мне трэба выпісваць льготныя рэцэпты, а хто гэта зробіць, калі доктара-спецыяліста не будзе на месцы?

Марына, студэнтка 5 курса ВМУ:

– Кожны студэнт у нас спачатку набывае неабходны мінімум агульных ведаў, а потым ужо абірае спецыялізацыю. Я збіраюся стаць гінеколагам, але змагу паставіць дыягназ нескладанае хваробы і прызначыць неабходнае лячэнне.

Але калі мяне накіруюць працаваць тэрапеўтам падчас эпідэміі грыпу, я мушу прыняць на сябе нікому не патрэбную адказнасць: раптам не змагу правільна вызначыць хваробу – прыму за грып шкарлатыну або, крый Божа, менінгіт?

Думаю, проста трэба браць на працу дастатковую колькасць спецыялістаў, а не мяняць ім кваліфікацыю у залежнасці ад даўжыні чэргаў у калідоры. І толькі не трэба казаць, што на большую колькасць работнікаў не хопіць бюджэтных грошай – на відэакамеры ж хапіла!

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў17

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць