Свет33

Time не паслухаўся ўласных чытачоў: Чалавекам года — 2010 стаў заснавальнік Facebook, а не WikiLeaks

Заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг прызнаны «Чалавекам года — 2010» па версіі амерыканскага часопіса Time. На думку галоўнага рэдактара выдання Рычарда Стэнджэла, вынаходства Цукерберга змяніла ўяўленне пра дачыненні людзей ва ўсім свеце.

Раней паведамлялася, што падчас анлайн-галасавання, праведзенага часопісам Time, чытачы выбралі чалавекам года заснавальніка скандальнага сайта WikiLeaks Джуліяна Асанжа — за яго прагаласавала 382 020 чытачоў. Другое месца заняў прэм’ер Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган (143 383 галасы), а на трэцяй пазіцыі апынулася поп-спявачка Лэдзі Гага.

Аднак па традыцыі «Чалавека года» па версіі Time выбірае менавіта галоўны рэдактар гэтага часопіса. Пры гэтым Стэнджэл адзначыў, што Цукерберг і Асанж з’яўляюцца «двума бакамі адной манеты»: «Яны абодва выказваюць ідэю адкрытасці і празрыстасці.

Асанж лічыць свет поўным рэальных і ўяўных ворагаў, а Цукерберг бачыць яго поўным патэнцыйных сяброў»,
 — растлумачыў галоўрэд.

Традыцыя выбіраць «чалавека года» па версіі часопіса Time налічвае ўжо больш за 80 гадоў. Званне «чалавека года» рэдакцыя амерыканскага выдання штогод прысвойвае чалавеку або групе асобаў, якія зрабілі, па меркаванні штотыднёвіка, найбольш глыбокае ўздзеянне на сусветныя падзеі ў мінулым годзе.

У 2009 годзе Time назваў «чалавекам года» кіраўніка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Бэна Бернанке, у 2008 годзе ім быў прызнаны амерыканскі лідар Барак Абама, а ў 2007 годзе — Уладзімір Пуцін, які тады быў прэзідэнтам РФ.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону47

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны2

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому6

Зміцер Ягораў: «Байсол» збіраецца і далей выплачваць па 1000 еўра палітвязням6

Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай7

Літва і Беларусь маюць гарачую лінію для папярэджання пра расійскія беспілотнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону47

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць