Грамадства

Справа Дзмітрыя Мядзведзя перадаецца ў суд

Дзмітрыя Мядзведзя, аднаго з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня ў Менску, азнаёмілі з матэрыяламі справы, якая перадаецца ў суд.
Яго абвінавачваюць па ч.2 ст.293 КК РБ. Пра гэта яго жонка Таццяна даведалася ад адваката.

Таццяна Мядзведзь паведаміла, што ў пятніцу 11 лютага яна даведалася ад адваката, што следства скончана, Дзмітрыю прад’яўленае канчатковае абвінавачанне — «удзел у масавых беспарадках».

Таццяна таксама распавяла, што ёй дазволілі спатканне з мужам: «З просьбай пра спатканне я звярталася тройчы. У першы раз яны сказалі, што прыкладуць маю просьбу да справы і ў канцы следства разгледзяць магчымасць спаткання. У другі раз мне адказалі, што ўжо ў ходзе следства разгледзяць просьбу пра спатканне. І вось ужо ў трэці раз адвакат паведаміў мне, што, хутчэй за ўсё, паколькі справа ідзе ў суд, спатканне дазволяць. Я паехала да следчага, і ён даў мне дазвол на спатканне».

Таццяна кажа, што пасля сустрэчы з мужам трохі супакоілася. Да гэтага яны толькі перапісваліся.
Піша мужу яна штодня і адзначае, што ўсе лісты і перадачы да яго даходзяць і ён кожны дзень адказвае ёй — «каб я ведала, што з ім там усё добра».

«Я вельмі перажывала: што там, як ён, ці не зламаўся чалавек, таму што любы чалавек, які трапляе туды, наўрад ці можа адэкватна на гэта ўсё рэагаваць. Убачыла яго — трошкі супакоілася. Кажа, што ўсё нармальна — «нармальная мужчынская абстаноўка, праблем няма». На спатканні я змагла нават паказаць здымкі сына (хоць усе казалі, што не дазволяць), якому споўніўся годзік 16 студзеня — з татам у адзін дзень нарадзіўся. Муж верыць у тое, што ўсё скончыцца добра і неўзабаве ён вернецца дадому да сям’і», — кажа з надзеяй Таццяна.

Дзмітрый Мядзведзь быў затрыманы на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Пасля адбыцця 10-сутачнага арышту затрыманы па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. 6 студзеня яму было прад’яўленае абвінавачванне па чч. 1 і 2 арт. 293 КК. Утрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць